Эканоміка

Беларусам перастануць даваць крэдыты без даведкі аб даходах

Пачынаючы з 7 красавіка 2014 г. банкі Беларусі могуць адмовіць кліентам у некаторых відах крэдытаў, пры адсутнасцi ў iх даведкі аб даходах, паведамляе Myfin.by. 

«Пакуль дакумент не прайшоў афіцыйную працэдуру рэгістрацыі ў Мінюсце — гэта праект дакумента, таму пра яго канкрэтны змест і пра тэрміны ўступлення яго ў дзеянне, казаць заўчасна», — адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. 

Паводле інфармацыі аднаго з банкаў, які спецыялізуецца на экспрэс-крэдытах, у самы бліжэйшы час беларускія банкі развітаюцца з крэдытамі без даведак аб даходах. Да канца гэтага тыдня крэдытныя прадукты будуць выдавацца на ранейшых умовах. З панядзелка, 7 красавіка, кліенты некаторых банкаў, якія прэтэндуюць на атрыманне крэдыту, будуць абавязаны мець пры сабе дакумент, які пацвярджае ўзровень зарабку. 

«Сапраўды быў ліст Нацыянальнага банка і Асацыяцыі беларускіх банкаў аб тым, што рыхтуецца такога кшталту мера, і згадвалася дата перадачы дакумента ў Міністэрства юстыцыі — 6 сакавіка», — паведамляе кіраўнік аднаго з банкаў. Калі тэрмін зацвярджэння падобных дакументаў звычайна не перавышае аднаго месяца, то варта чакаць, што з 7 красавіка многія банкі Беларусі перастануць выдаваць крэдыты насельніцтву без даведкі аб даходах. 

Аднак дакладнай даты, калі ад слоў пяройдуць да справы, пакуль няма. У прынцыпе праект дакумента могуць вярнуць Нацыянальнаму Банку для дапрацоўкі. У такім выпадку тэрміны ўступлення ў законную сілу могуць быць адкладзеныя на больш доўгі тэрмін. 

Хутчэй за ўсё, ад новаўвядзенняў пацерпяць невялікія фінансавыя структуры, якія выдаюць «хуткія » крэдыты прама ў гандлёвых кропках для набыцця бытавой тэхнікі. 

Чуткі пра тое, што банкі перастануць выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах, з'явіліся яшчэ ў лютым. Тады банкіры казалі, што ў Нацбанку абмяркоўваюць увядзенне такой меры як абавязковай. Між тым, у Нацбанку тады падкрэслівалі, што рэкамендацый аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў да выдачы камерцыйнымі банкамі крэдытаў фізічным асобам не давалі. Але не выключылі, што ў далейшым рэгулятар можа прымаць рашэнні аб умовах крэдытавання фізічных асоб, арыентуючыся на сітуацыю на валютна-фінансавым рынку краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць