Свет66

Двух нарвежскіх палітыкаў з білетамі на хакейны матч не пусцілі ў Беларусь

Інцыдэнт здарыўся 8 мая. Лідар «Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі» Эміль Андрэ Эрстад і міжнародны дарадца арганізацыі Лінэ Нордхаўг прыляцелі ў Вільнюс, адкуль на цягніку адправіліся ў Мінск.

Беларускія памежнікі не далі ім уехаць у краіну, нягледзячы на білеты, якія ў іх меліся, на матч паміж зборнымі Германіі і Казахстана, які адбудзецца 10 мая.

Грамадзян Нарвегіі знялі з цягніка і перасадзілі на цягнік назад у Вільнюс, заявілі, што яны знаходзяцца ў спісе асоб, якім забаронены ўезд у Беларусь. 

«Мне цяжка ўявіць, якую небяспеку рэжым бачыць у маладых нарвежскіх палітыках. Але ў адзін цудоўны дзень дэмакратыя пераможа. Гэта ведаю і я, і Лукашэнка. Магчыма, менавіта, таму ён і спалохаўся», —

пракаментаваў сітуацыю Эміль Андрэ Эрстад, якому ўжо адмаўлялі ва ўездзе ў Беларусь у 2012 годзе. 

Як паведамлялася раней, 7 сакавіка ў Беларусь не пусцілі грамадзяніна Швецыі Марціна Углу — кіраўніка праваабарончай арганізацыі Оstgruppen. Ён быў затрыманы ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта Мінск. Углу таксама было заяўлена, што ўезд у Беларусь для яго забаронены. 

Арганізацыя Оstgruppen з'яўляецца адной з ініцыятараў міжнароднай кампаніі «Не гуляйце з дыктатарам», накіраванай супраць правядзення ў Мінску хакейнага чэмпіянату свету.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць