Цяпер рыхтуецца да суда.
Расследуецца крымінальная справа супраць былога начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.
«Абвінавачаны на працягу некалькіх апошніх гадоў сістэматычна даваў распараджэнні падначаленым пра складанне фальшывых загадаў пра яго камандзіраванне ў розныя гарады краіны. Пасля чаго асабіста прадстаўляў у фінансавую службу фіктыўныя дакументы, якія пацвярджалі факт яго знаходжання ў камандзіроўцы. Аднак фактычна нікуды не выязджаў. Але рэгулярна на свае карт-рахункі атрымліваў грошы ў якасці кампенсацыі нібыта панесеных ім камандзіровачных выдаткаў»,
— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Таксама ён выкарыстоўваў службовую заправачную картку для запраўкі ўласнага аўто і машыны дачкі. Для сваіх аўто за кошт працы арэндаваў гаражы, для асабістых мэтаў выкарыстоўваў службовы транспарт і прыцягваў падначаленых.
Былога начальніка абвінавацілі ў крадзяжы і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Каментары