Паўднёваафрыканская паліцыя арыштавала мужчыну, якога заспелі за тым, што ён еў сэрца новага бойфрэнда былой сяброўкі.
Інцыдэнт адбыўся ў адным з пасёлкаў недалёка ад Кейптаўна. Ахвяры было 62 гады, ён быў забіты ударам нажа ў грудзі.
Падазраваны ў забойстве быў затрыманы, як мяркуецца, ён родам з Зімбабвэ. Абвінавачванне падазраванаму будзе прад'яўлена ў чацвер або пятніцу.
Паліцыянтам і сведкам злачынства спатрэбілася псіхалагічная дапамога.
Каментары