Усяго патроху22

Вокны з ПВХ выклікаюць астму, сцвярджаюць спецыялісты

Сам па сабе полівінілхларыд не больш небяспечны за паперу. Аднак эколагі і дактары канстатуюць факт: з-за выкарыстання вокнаў, падлог і шпалер з утрыманнем ПВХ у людзей развіваецца астма.

Асноўную шкоду прадуктаў з полівінілхларыду нясе не сам ПВХ, а рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры яго вырабе. Гэты факт дазваляе вытворцам пластыку казаць пра бяспеку ПВХ, замоўчваючы, што пры аго вытворчасці да полівінілхларыду дадаваліся фталаты — кіслоты, якія выклікаюць у чалавека астму, а таксама алергію, ракавыя захворванні і многае іншае.

«ПВХ вырабляецца з сыравіны, якая з'яўляецца адыходам, і нясе шкоду арганізму чалавека.

У ЗША існуе група архітэктараў, якія займаюцца даследаваннем розных пластыкаў на арганізм чалавека. І па іх даследаваннях ПВХ з'яўляецца самым агрэсіўным рэчывам па ўздзеянні. Полівінілхларыд змяшчае вялікую колькасць хлору, які ў далейшым уступае ў рэакцыю, ён з'яўляецца агрэсіўным для навакольнага асяроддзя», — сказаў Йіндржык Петэрлік, чэшскі эколаг, супрацоўнік праграмы па адходах і хімікатаў экалагічнай грамадскай арганізацыі «Арніка» (Чэхія) на канферэнцыі «Бяспека тавараў і прадуктаў для сем'яў».

Паводле слоў спецыяліста, людзі павінны больш асэнсавана падыходзіць да выбару будматэрыялаў: аддаваць перавагу вокнам без пластыку, падлогавым пакрыццям і шпалерам без ПВХ.

«Прапанова фарміруецца з попыту», — сказаў Петерлік, заявіўшы, што вытворцы прадукцыі з полівінілхларыду адмовяцца ад яе, калі яна страціць цікавасць пакупнікоў.

Для ПВХ існуе каля 40 змякчальнікаў-фталатаў. З іх 6 забароненыя ў краінах ЕС. У Беларусі ўсё яны, у тым ліку самыя небяспечныя, дазволеныя і шырока выкарыстоўваюцца. У прыватнасці, забароненыя да выкарыстання ў Еўрапейскім Саюзе фталаты прымяняюцца на заводах «МАВ», Лідскім лакафарбавым заводзе, Брэсцкім заводзе бытавой хіміі і многіх іншых, сцвярджае спецыяліст.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць