Спорт

Пара Мірны і Б’ёркман развалілася

Цяпер беларускі тэнісіст будзе выступаць у пары з шатляндцам Джэймі Мюрэем -- братам найлепшага на сёньня гульца Брытаніі Эндзі Мюрэя.

Пра гэта ў інтэрвію «КП в Беларусі» заявіў Мікалай Мірны — бацька вядомага тэнісіста.

Б’ёркман (15-ы рэйтынг сярод парных гульцоў) цяпер будзе выступаць ў пары зь ня менш вядомым зымбабвійцам Кевінам Ульетам (10-ы рэйтынг).

Джэймі Мюрэй — мала вядомы тэнісіст. Куды больш вядомы ягоны брат ‑‑ найлепшы тэнісіст Брытаніі Эндзі Мюрэй.

Джэймі нарадзіўся 13 лютага 1986 г. у шатляндзкім Данблэйне. Мае рост 190 см, вагу — 83 кг, ляўша, у той час як ягоны брат гуляе правай рукой. Найлепшае дасягненьне Дж.Мюрэя ў адзіночным разрадзе — 834-е месца ў рэйтынгу 22 траўня 2006 г.

Цяпер у адзіночным рэйтынгу ягонага прозьвішча няма. Найлепшае дасягненьне сярод парных гульцоў — 28‑е месца ў рэйтынгу ад 27 жніўня 2007 г.

Макс Мірны (1977 г.н.) цяпер займае 16‑е месца ў рэйтынгу парных тэнісістаў. У пачатку чэрвеня 2003 г. ён быў на першым месцы. У індывідуальным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў Мірны знаходзіцца ажно на 151-м месцы. У чэмпіёнскай гонцы 2007 г. ён — 88‑ы. Падзеньне працягваецца.

Ул. інф.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць