Афіша

«Тэорыі ня ведае, але вельмі здольная»

Сёлета жаночы й мужчынскі чэмпіянаты краіны амаль супалі ў часе. У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат і шашак змагаліся 14 мужчынаў ды 12 жанчын.

Сёлета жаночы й мужчынскі чэмпіянаты краіны амаль супалі ў часе.

У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат і шашак змагаліся 14 мужчынаў ды 12 жанчын.

Спартовая інтрыга трывала да апошніх тураў: прагнозы аб месцах абвяргаліся скрозь і ўсюды. Леташні лідэр Аляксей Фёдараў умудрыўся ў лепшай пазыцыі прайграць аўтсайдэру Андрэю Малюшу. Майстар Малюш, чэмпіён Беларусі 2004 г., праславіўся хуткай рэакцыяй і… ігнараваньнем спартовага рэжыму. Паміж турамі ён апантана «бліцаваў» з аматарамі. «Андруха, ідзі рыхтуйся», – крычалі экс-чэмпіёну. «Навошта…» У выніку – 14-е месца.

Магілёўцу Фёдараву дасталося «срэбра», а першым да фінішу без паразаў прыйшоў найстарэйшы ўдзельнік, менскі гросмайстар Вячаслаў Дыдышка. Для 57-гадовага інжынэра гэта 11-ты ганаровы тытул – упершыню чэмпіёнам Беларусі ён стаў у 1965 г. Студэнт Андрэй Жыгалка, які чакае зацьвярджэньня гросмайстарскай годнасьці на Кангрэсе ФІДЭ, аказаўся трэцім.

Жанчыны паказвалі самавітую гульню, але многім зь іх папросту не хапала досьведу. Сярэдні век удзельніц склаў блізу 20 гадоў.

Найбольш упэўнена пачувалася за дошкай менская майстарка Наталя Папова, якая абышла старэйшых па званьні Рахіль Эйдэльсон і Вольгу Герасімовіч, а заадно і чэмпіёнку-2005 Ганну Шарэвіч. Другое месца нечакана заняла 16-гадовая дэбютантка, кандыдатка ў майстры Аляксандра Шарова з Рагачова. «Тэорыі ня ведае, але вельмі здольная», – адрэкамэндаваў яе арбітар.

Як бы вы згулялі?

Г.Шарэвіч—Т.Бэрлін. Менск, 2006. Ход чорных.

Адказ: 1...e5! 2. Ke5 (лепш было 2. 0-0 з роўнасьцю) 2…Te8 3. f4 Cf5! 4. Фf5 Фd4 5. Td1 Kg4! 6. Фg4 Te5+. Чорныя выйгралі фэрзя і партыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць