Мова2323

Як беларусізаваць свой тэлефон Андроід

Заўважыў, што перыядычна ў сеціве ўзнікаюць пытанні наконт беларускай мовы на Android без добрых адказаў. Купіўшы днямі Google Nexus 5 з аперацыйнай сістэмай Android KitKat 4.4.4, я сам пачаў шукаць беларускую раскладку.

Раскладка. З гэтым аказалася ўсё проста. Адразу варта заўважыць, што ніякіх дадатковых праграм ставіць (ужо) не трэба. Каб дадаць беларускую раскладку, ідзем у Settings > Language & input, дзе ў секцыі Keyboard & input methods у графе Google Keyboard пстрыкаем па значку перасоўных рэгулятараў. Адкрыецца акно Google Keyboard Settings. Першай жа графой ідзе Input Languages. У наступным дыялогу трэба зняць птушку з параметра Use system language, пасля чаго знайсці ў спісе Belarusian і адцеміць птушкай. На гэтым квэст па ўключэнні беларускай раскладкі можна лічыць завершаным.

Мова інтэрфейса. Калі ваш вендар не ўключыў лакалізацыю інтэрфейса карыстальніка на беларускую мову, вы яе не знойдзеце ў спісе Settings > Language & input > Language. Тым не менш, Android можна папрасіць быць настолькі беларускім, наколькі гэта магчыма. Ідэя ў тым, каб выставіць тэлефону беларускую лакаль. Гэта значыць, што тыя радковыя рэсурсы, якія ў аперацыйнай сістэме ці ў любой іншай праграме (нават прастаўленай з Play Store) маюць беларускі эквівалент, будуць паказвацца па-беларуску [1].

Працэдура змены лакалі даступна карыстальніку, які ўмее выконваць каманды ў тэрмінале. Апісаныя дзеянні выконваліся мной на Mac OS X, хоць не павінны адрознівацца для іншых папулярных АС.

  1. Найперш трэба праставіць Android SDK: http://developer.android.com/sdk/installing/index.html?pkg=tools
  2. Затым спампаваць на тэлефон праграму MoreLocale 2.
  3. Дальш, задзейнічаць у тэлефоне рэжым распрацоўніка. Для гэтага ідзем Settings > About phone і пракручваем табліцу да апошняй графы Build number. Трэба тыцнуць па гэтай графе сем разоў для ўключэння рэжыма распрацоўніка.
  4. Выйшаўшы з About phone, над апошняй графой вы пабачыце пункт Developer options. У ім знаходзім параметр USB debugging і пазначаем птушкай.
  5. Падключаем тэлефон па USB да камп’ютара. Калі вы ўжо дадалі шлях да інструментаў Android SDK у пераменную наваколля PATH, каманда $ which adb выдасць гэты шлях. Іначай, трэба прайсці ў каталог устаноўкі Android SDK і знайсці ў падкаталогу platform-tools кансольную праграму adb.
  6. Разбудзіце тэлефон. Паспрабуйце выканаць адсюль каманду ў тэрмінале $./adb devices. Калі вывад каманды не паказаў ніводнай прылады, хоць вы ўпэўненыя, што ўсе папярэднія крокі выканалі ў адпаведнасці з апісаннем, паспрабуйце $./adb kill-server &&./adb devices.
  7. Цяпер можна выканаць каманду $ adb shell pm grant jp.co.c_lis.ccl.morelocale android.permission.CHANGE_CONFIGURATION
  8. Запускаем праграму MoreLocale 2 на тэлефоне. Ціснем Custom Locale. У мадальным акне ў якасці мовы ўводзім be, у якасці краіны — BY, і націскаем Set. Калі ўсё ў вас атрымалася, спіс стандартных лакаляў у праграме будзе ўжо паказвацца па-беларуску. Дальш вы заўважыце, што некаторыя праграмы, кшталту Play Store сталі часткова беларускімі, па-беларуску сталі адлюстроўвацца даты. Некаторыя праграмы могуць стаць цалкам беларускімі, прыкладам Play Кнігі.

Такім чынам, чуткі пра тое, што Android не падтрымлівае беларускай мовы трошкі перабольшаны. Удзельнічайце ў лакалізацыі праектаў на Transifex, расказвайце пра беларускую мову на тэлефоне сваім знаёмым — і сітуацыя будзе станавіцца яшчэ лепш.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ21

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Херсонскай вобласці беспілотнікі атакавалі аўтобус. Загінулі два чалавекі, 16 параненых

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі11

Пад Мінскам кошка знікла падчас урагану і вярнулася праз тры дні2

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»48

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць27

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ21

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць