Вайна44

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку

Узброеныя Сілы Украіны заяўляюць, што ўвечары 5 лістапада ў раёне часова акупаванага Данецка была знішчана база, якая выкарыстоўвалася для захоўвання, камплектавання і запуску расійскіх дронаў-камікадзэ «шахед».

Аб паспяховым агнявым паражэнні аб'екта ў раёне былога Данецкага аэрапорта паведаміў Роберт «Мадзьяр» Броўдзі, камандуючы Сіл беспілотных сістэм УСУ.

Паводле слоў Броўдзі, сумесную аперацыю ў раёне часова акупаванага Данецка правялі Сілы спецаперацый, Ракетныя войскі і артылерыя Украіны, і брыгадная разведка асобнай брыгады беспілотных сістэм «Птахі Мадзьяра».

«Распрацоўка гэтай складанай цэлі ператварылася ў шматмесячную карпатлівую разведвальную аперацыю, сабраную з дробных пазлаў; гэтай ноччу была рэалізавана адпаведнымі сродкамі ўздзеяння», — напісаў Мадзьяр.

Па інфармацыі канала «Дасье шпіёна», на тэрыторыі аэрадрома знаходзілася да 1000 дронаў «Герань-2» і больш за 1500 баявых часцей.

Цалкам знішчаны склад боекамплектаў, склад паліва і пункт перадстартавай падрыхтоўкі беспілотнікаў.

Нагадаем, увечары 5 лістапада ў часова акупаваным Данецку прагрымелі выбухі, у сацсетках з’явілася відэа пажару.

Каментары4

  • Ну
    06.11.2025
    Кофе в Крыму, будуць здаваць Пакроўск і Мірнгарад, бо ўжо пачалі разважаць пра наступныя кірункі, на якіх сканцэнтруюцца захопнікі. А покі УСУ мае пэўныя тактычныя посьпехі, напрыклад, адбілі будынак гарсавета, але 80 адсоткаў горада ўжо ў "шэрай зоне", не кантралюецца УСУ, калі верыць афіцыйнай інфармацыі з украінскіх СМІ.
  • Ботам
    06.11.2025
    Пуцінскія боты перапісваюць метадычку. Украіна пераможа расійскіх акупантаў.
  • За Свабоду!
    07.11.2025
    Ботам, Ты это уже пятый год бубнишь.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць