Грамадства33

Жодзіна не гарадзішка!

Літаратар і выдавец з Жодзіна Ўладзімер Сіўчыкаў даслаў адкрыты ліст у рэдакцыю газэты "Народная Воля" па факце публікацыі "Гарсавет састарыў Жодзіна на трыста гадоў". Ён лічыць, што аргументы прыведзеныя ў матэрыяле абсалютна беспадстаўныя

Літаратар і выдавец з Жодзіна Ўладзімер Сіўчыкаў даслаў адкрыты ліст у рэдакцыю газэты "Народная Воля" па факце публікацыі "Гарсавет састарыў Жодзіна на трыста гадоў". Ён лічыць, што аргументы прыведзеныя ў матэрыяле абсалютна беспадстаўныя

"З'яўляюся даўнім прыхільнікам, чытачом і аўтарам "Народнай Волі", якую Вы цягавіта, мужна і таленавіта рэдагуеце" – такімі словамі пачынаецца адкрыты ліст да Іосіфа Сярэдзіча. "Аднак нататка "Горсовет состарил Жодино на триста лет", зьмешчаная ў №№181-182 за подпісам Валерыі Рубінай са спасылкай на матэрыяле сайту bulletinonline.org зьбянтэжыла і расчаравала."

Мяркуйце самі – гаворыцца далей, – памылкі і хібы пачынаюцца ўжо з загалоўка, бо ўзаконеная рашэньнем Жодзінскага гарсавета дата нараджэньня горада робіць яго старэйшым не на трыста, а на трыста дваццаць гадоў. Дэпутаты, як сцьвярджае аўтарка, прынялі гістарычнае (гэта слова ўзята ёю ў з'едлівыя двухкосьсі) на вельмі і вельмі фармальных падставах. Дазвольце адказаць ёй і на гэтую агрэсіўную непісьменнасьць. Згодна гістарычнай традыцыі датай нараджэньня горада лічыцца першая пісьмовая згадка пра яго. А першая такая згадка пра Жодзіна ўтрымліваецца ў "Смялявіцкім інвентары" за 1643 год. Уласнаручна трымаў, чытаў і фатаграфаваў гэты дакумент з ласкавага дазволу супрацоўнікаў Цэнтральнага гістарычнага архіва, што на сталічнае вуліцы Крапоткіна. Адрасую туды спадарыню Рубіну, якая лічыць, што хтосьці замовіў падтасаваць факты, каб дзеля саліднасьці кіраваць сталым, а не "маладым гарадзішкам". Не хацелася б мне, каб спадарыня Рубіна сутыкнулася на вузкай сьцяжынцы са 120-тонным самазвалам, які вырабляюць у "гарадзішку" са 60-тысячным насельніцтвам! Ці можа аўтарка абразьлівай для жодзінцаў нататкі пачуваецца Гуліверам у краіне ліліпутаў і "БелАЗ" ёй што мурашка?

Сіўчыкаў даводзіць, што інтанацыя нататкі нядоброзычлівая і саркастычная, што абсалютна беспадстаўна. Бо ўжо доўгі час вядзецца культурна – асьветніцкая праца па ўшанаваньні сапраўднай гісторыі Жодзіна, якую ажыцяўляюць як уладныя так і грамадзкія структуры. А зьмест нататкі папросту абражае гістарычнае мінулае Жодзіна і гонар яго жыхароў. "Працуйма ж на пазітыў і хай адкаснуцца зласьлівыя недабразычліўцы і зайздросьнікі!" – піша Сіўчыкаў напрыканцы адкрытага ліста.

Гудзілін паводле www.zhodzina.com


Гэты тэкст дасланы ў рубрыку «Народныя навіны»
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць