Меркаванні2929

«Малышка, я пра цябе ўсю ноч думаць буду!»

Барысаў. Стадыён. Чарга. Перада мной АМАПавец даглядае інтэлігентнага выгляду ўкраінскага фаната. Расхлябаныя рухі, хамскі тон, зьдзеклівыя інтанацыі. Сабак дрэсіруюць, па-мойму, з большай павагай:

— Ручки подыми! Быстрее! Что стал! Повернись!

Украінец стаіць троху разгублена. Вядома, у чужой краіне Беларусь абурацца ня будзеш. Мне якраз баяцца можна менш. Я грамадзянка Беларусі, з працы ня звольняць, дый непаўналетняе дзіця дае «ахоўную грамату» ад «сутак». Таму ўмешваюся і раблю заўвагу, што працэдуру агляду можна праводзіць лагадней.

— А што я ня так раблю?! Не табе мяне вучыць!— вырачвае на мяне вочы шыракалобы АМАПавец.

— Як мінімум, зьмяніце тон і інтанацыі, — адказваю ветліва я.

У гэты момант украінец моўчкі працягвае мне руку ў знак падзякі. І тут увага амапаўцаў пераносіцца на мяне:

— Малышка, ну ты даеш! Я цябе ўсю ноч памятаць буду!

— Малышка ў вас дома! — адказваю я яму.

Далей мяне 10 хвілін абшуквае суровага выгляду жанчына з камэнтарамі гэтага ж амапаўца, і я ўрэшце праходжу на матч, спазьніўшыся на паўгадзіны ад стартавага сьвістка.

Мяне абураюць ня захады бясьпекі, яны павінны быць. Але чаму амапаўцаў вучаць разьбіваць цэглу галавой, а ня вучаць ветлівым словам і павазе да людзей?

Я не прыйшла да яго ў хату і не была зь ім у блізкіх адносінах, але раптам цягам трох хвілін ён са мной на «ты» і «малышка».

У кожнай вайсковай часьці і міліцыі адказных за ідэалёгію ня менш, чым адказных за цэглу, якую там любяць разьбіваць аб галовы. Дык увялі б які спэцкурс — як працаваць і не хаміць, як выконваць службовыя абавязкі і не абражаць, як пільнаваць закон і не зьневажаць.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць