Свет1515

У Літву прыбыло судна, якое гарантуе газавую незалежнасць ад Расіі

У панядзелак у Клайпеду прыбыло судна Independence, якое з пачатку 2015 г. забяспечыць пастаўку звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у газатранспартную сістэму Літвы, а магчыма, і іншых краін Балтыі. Цяпер Літва, як і астатнія краіны Балтыі, атрымліваюць прыродны газ толькі з Расіі.

Independence — гэта плывучае сховішча звадкаванага прыроднага газу, абсталяванае суднавой рэгазіфікацыйнай устаноўкай (FSRU ад Floating Storage Regasification Unit) або плывучае сховішча ЗПГ.

Судна прыбыло ў Клайпеду пасля 8 гадзіны раніцы. Яго сустрэлі вайскоўцы Літоўскай арміі, а ў тэрмінале круізных судоў быў узняты дзяржаўны сцяг.

«Тэрмінал звадкаванага прыроднага газу паказвае волю Літвы і здольнасць ажыццяўляць важныя энергетычныя і геапалітычныя праекты. Судна Independence — гэта рэальны крок для гарантавання бяспекі ўсяго Балтыйскага рэгіёну. Нарэшце мы энергетычна самастойная дзяржава», — сказала прэзідэнт Даля Грыбаўскайце.

Судна таксама віталі прэм'ер Літвы Альгірдас Буткявічус, прэм'ер Эстоніі Тааві Рыйвас, прэм'ер Латвіі Лаймдота Страуюма, былы кіраўнік Klaipėdos naftа, міністр энергетыкі Рокас Масюліс.

На сустрэчы Independence чакаюцца госці не толькі з суседніх краін, але і члены Сената ЗША, паслы і дэлегаты з Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі і іншых краін.

Тэрмінал, які пачне працаваць у наступным годзе — першы тэрмінал ЗПГ у краінах Балтыі. Гэта адзіная рэальная магчымасць для краін Балтыі забяспечыць альтэрнатыўную пастаўку газу. У дакументах пазначана, што гэты аб'ект інфраструктуры будзе дыверсіфікаваць пастаўку газу і забяспечыць гнуткасць газавай сістэмы.

Газ тэрміналу будзе пастаўляць нарвежскае прадпрыемства Statoil. У жніўні цана складала 260—290 еўра за 1000 кубаметраў, а папярэдні кошт дамовы на пяць гадоў — 2,5-3 млрд літаў (0,72—0,87 млрд еўра).

Тэрмінал ЗПГ — праект з некалькіх частак. Праект тэрміналу ЗПГ складаецца з суднасховішча ЗПГ і інфраструктуры па яго абслугоўванні. Мэта праекта тэрмінала — забяспечыць альтэрнатыву газу, які цяпер пастаўляецца цяпер у Літву з Расіі.

Судна-сховішча разам з паслугамі экіпажа Літва 10 гадоў будзе арандаваць у зарэгістраванага ў Нарвегіі прадпрыемства Höegh LNG. Даўжыня судна Independence — 294 м, шырыня — 46 м, вышыня — 47 м.

Тэрмінал ЗПГ — стратэгічны аб'ект нацыянальнай бяспекі, таму Klaipėdos nafta падпісала дамову аб ахове са Службай грамадскай бяспекі. Тэрмінал ЗПГ ад розных унутраных і знешніх небяспек бесперапынна будуць ахоўваць у некалькі змен 50 прафесіяналаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць