У Харкаве на вуліцы Рымарской ў цэнтры горада ў пабе «Сцяна» прагрымеў выбух.
На месцы інцыдэнту працуюць выратавальнікі, прыехалі карэты хуткай дапамогі, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху 8 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 3 — цяжкія.
Прычыны выбуху высвятляюцца. Ёсць як версія выбуху газу, так і фугаса.
Як адзначае выданне, паб «Сцяна» вядомы сваім патрыятызмам і з'яўляецца папулярнай установай сярод байцоў батальёнаў, якіх 9 лістапада сустракалі з зоны АТО.
Каментары