Эканоміка

Беларусь з 2018 года плануе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці Міністэрства энергетыкі Беларусі Міхаіл Малашэнка.

Гэта будзе звязана з уводам у эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Увод БелАЭС прывядзе да загрузкі найбольш эфектыўнага абсталявання энергасістэмы з меншым удзельным расходам на выпрацоўку электрычнай энергіі. Міхаіл Малашэнка адзначыў, што ўдзельны расход па новых блоках і існуючых блоках кандэнсацыйных станцый на выпрацоўку электраэнергіі адрозніваецца прыкладна на 30 працэнтаў. Сабекошт кілават у гадзіну на Беларускай АЭС будзе істотна ніжэйшым, чым той, што выпрацоўваецца ў краіне цяпер.

Кіраўнік упраўлення звярнуў увагу, што пасля пуску Беларускай АЭС можна будзе пастаўляць электраэнергію ў краіны блізкага і далёкага замежжа.

«Гэта паўплывае на сабекошт канечнага прадукту (электраэнергіі. — Заўвага БелТА) для спажыўцоў Беларусі, яны толькі выйграюць незалежна ад таго, будзе гэта рэальны сектар эканомікі ці фізічныя асобы», — рэзюмаваў Міхаіл Малашэнка.

Як паведамлялася, Беларусь папярэдне плануе ў 2015 годзе імпартаваць каля 2,5 млрд. кВт.гадз электраэнергіі. Рэспубліка кожны год зніжае імпарт электраэнергіі. У 2014 годзе ў параўнанні з 2012 годам аб'ёмы, што закупляюцца звонку, знізіліся амаль у два разы.

Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АБЭ». У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА117

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах6

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА117

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць