Эканоміка22

Ермакова: Праблема недахопу замежнай валюты ў абменніках будзе вырашана цягам наступнага тыдня

Праблема недахопу наяўнай замежнай валюты ў абменных пунктах камерцыйных банкаў будзе вырашана ў пачатку наступнага тыдня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Нацбанк праводзіць пастаянны маніторынг сітуацыі ў абменных пунктах як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Інфармацыя кажа аб тым, што валюты па-ранейшаму не хапае. У некаторых абменных пунктах прадаюць толькі набытую раней валюту, асобныя абменнікі наогул не працуюць.

Па словах кіраўніка Нацбанка, дэфіцыт наяўнай валюты утварыўся з-за рэзкага павелічэння попыту:

з пачатку снежня ён вырас больш чым у 7 разоў. Калі ў лістападзе попыт на наяўную валюту ў сярэднім у дзень складаў каля $ 5 млн у эквіваленце, то 16 снежня - ужо $ 33 млн, 17 снежня - $ 66 млн, а 18 сьнежня - $ 80 млн. Да такой рэзкага змянення сітуацыі банкі апынуліся проста не гатовыя. Але ў хуткім часе праблема будзе вырашана. «Мы ўжо цэнтралізавана замовілі валюту. На наступным тыдні яна ў дастатковай колькасці з'явіцца ў абменніках. У панядзелак-аўторак сітуацыя з наяўнымі павінна нармалізавацца», - сказала Надзея Ермакова.

Улічваючы абставіны, Нацбанк рэкамендаваў камбанкам не адчыняць заўтра абменныя пункты, у якіх не хапае наяўнай валюты.

«Каб і людзей не бянтэжыць лішні раз, і касіры маглі адпачыць», - адзначыла Надзея Ермакова.

Каментары2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць