Свет22

Ці ўратуе план Сораса Украіну?

Украінскі эканаміст Сяргей Аляксашанка аналізуе план мільярдэра Джорджа Сораса што да Украіны.

Джордж Сорас, адзін з найбольш актыўных мільярдэраў, выступіў на гэтым тыдні з прапановай заходнім краінам даць дапамогу Украіне ў суме 50 мільярдаў даляраў. На думку філантропа, еўрапейскія лідэры ставяцца да Украіны проста як да чарговай краіны, якой патрэбная фінансавая дапамога, не ўсведамляючы, што крызіс на ўсходняй мяжы ЕЗ уяўляе рэальную небяспеку для выжывання Еўразвязу.

Ці гатовы захад даць такія грошы? Прапанову Сораса «Голас Амерыкі» папрасіў пракаментаваць эканаміста Сяргея Аляксашанку.

«Ці могуць 50 мільярдаў даляраў выратаваць Украіну? Я думаю, што так. Сёння гаворка ідзе пра тое, каб вылучыць Украіне адзін мільярд, два мільярды - я думаю, што гэта наўрад ці згуляе істотную ролю, таму што праблемы Украіны значна больш істотныя, патрэбен поўнамаштабны план, разлічаны на 3-4 гады, пры жорсткім удзеле заходніх фінансавых арганізацый у рэалізацыі рэформаў. І Украіна павінна разумець, што пад гэтыя планы ёсць істотная фінансавая падтрымка. Я думаю, што планка Сораса яна больш інтуітыўная - але парадак лічбаў, напэўна, прыкладна такі. Ці гатовы захад? Паводле стану на вясну мінулага года, калі ВМФ прымаў пастановы аб 17 мільярдах крэдыту - 17 мільярдаў ад МВФ і 18 мільярдаў ад урадаў і міжнародных арганізацый - сума была блізкая, але прайшоў год - за гэты час Украіна зазнала агрэсію ад Расеі, праблемы Украіны абцяжараныя - і сёння трэба казаць аб новым пакеце дапамогі. Мне здаецца, захад яшчэ да гэтага не гатовы», - заявіў эканаміст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць