Эканоміка

Ратыфікаваны пратакол, які нівелюе наступствы рэалізацыі РФ падатковага манеўра

Палата прадстаўнікоў 9 красавіка ратыфікавала беларуска-расійскі міжурадавы пратакол аб асобных пытаннях прымянення міжнародных дагавораў аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (МС) нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты.

Як паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Кійко, пратакол быў падпісаны 21 кастрычніка 2014 года ў Мінску. Ён закліканы нівеляваць наступствы рэалізацыі Расіяй падатковага манеўра на эканоміку Беларусі.

Пратакол прадугледжвае пералічэнне ў поўным аб'ёме ў бюджэт Беларусі з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года сум вывазных мытных пошлін і пені ў далярах ЗША, выплачаных (спагнаных) пры вывазе з Беларусі за межы тэрыторыі МС тавараў, выпрацаваных з нафты. 

Пры гэтым Беларусь павінна выконваць узгоднены графік паставак у Расійскую Федэрацыю аўтамабільных бензінаў, адзначыў Кійко. 

Нагадаем, сутнасць падатковага манеўра Расіі заключаецца ў рэзкім зніжэнні экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. 

Падатковы манеўр прывёў да падаражання нафты для Беларусі. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 сакавіка старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, каэфіцыент да сусветнай цаны для Беларусі цяпер складае 0,7, летась ён быў ніжэйшы. Пры гэтым даходнасць перапрацоўкі на беларускіх НПЗ у 2015 годзе знізілася і складае каля $10. Летась гэты паказчык быў на ўзроўні $30.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць