Грамадства2323

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы

Нор Салам Кадхім з Ірака працуе стаматолагам у Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы. Дзяўчына палюбіла беларускую кухню і марыць выйсці замуж за беларуса. Але і са стэрэатыпамі сутыкалася. «Запішыце мяне да любога доктара, толькі не да гэтай чорнай», — патрабавала адна пацыентка.

«Я атрымала сярэднюю адукацыю ў Іарданіі і паехала ў Германію. Але мне там не спадабалася. Вярнулася праз пару тыдняў. Правучылася на інжынера-дызайнера адзення два гады, усвядоміла, што не маё. Паехала за сястрой у Мінск. Паступіла ў БДМУ, бо я яшчэ ў дзяцінстве жартавала: буду стаматолагам. Так спадабалася мне ў доктара, калі хадзіла выпраўляць прыкус», — расказвае яна «Мінскай праўдзе».

Медуніверсітэт дзяўчына скончыла ў 2020 годзе, адвучылася ў ардынатуры. Узяла размеркаванне ў Мар’іну Горку. Першы працоўны год быў самым складаным у жыцці.

«Я працавала спачатку стаматолагам-тэрапеўтам бюджэтнага аддзялення. Прывыкла, што ў сталіцы размаўляюць па-руску. А ў Мар’інай Горцы бабулі на прыёме размаўлялі са мной на беларускай! Прыходзіць пажылая пацыентка са скаргай: «Дзярбаніць у зубе». Я гляджу на медсястру з пытаннем: «Можа, гэта захворванне, якога я не ведаю?» Яна ўсміхаецца: «Вам тлумачаць, што боль то ныючы, то страляючы». Так што бабулі мяне навучылі трохі беларускай мове», — смяецца маладая доктарка.

Нор добра размаўляе па-руску. Але яна працягвае займацца мовай з педагогам, каб гаварыць без акцэнту.

Не прайшло і года, як Нор перавялі ў платны кабінет. 

Дзяўчына спецыялізуецца на лячэнні зубных каналаў. Усе прыёмы ў яе распісаны да лютага.

Доктарцы прыходзіць шмат добрых водгукаў. Але сутыкалася яна і са стэрэатыпамі.

«Пацыентка зайшла ў кабінет: «Запішыце мяне да любога доктара, толькі не да гэтай чорнай». «Вы ведаеце, да «чорнай» няма вольнага запісу», — адказала ёй медсястра. Праз тыдзень гэтая жанчына прыходзіць з сынам. У яго востры боль, шчака апухла. У рэгістратуры кажуць: «Прыём скончыўся, засталася толькі доктар Кадхім». «Чорная?» — «Яна доктар», — нагадалі ёй.

І вось пацыентка просіць мяне: «Калі ласка, дапамажыце». Афіцыйна змена ўжо скончылася. Сказала ёй, што прыму, але толькі дзеля дзіцяці. Мне непрыемна, калі мяне так называюць. Потым яна запісала да мяне мужа, дачку. І цяпер гэта мая любімая пацыентка».

Нор жыве ў Мінску, а ў Мар’іну Горку ездзіць кожны дзень на грамадскім транспарце. Пад’ём а пятай раніцы. Кажа, што ўлюбілася ў сталіцу, як толькі ўбачыла.

Ацаніла і нацыянальную кухню. Сваіх гасцей водзіць толькі ў рэстараны з беларускімі стравамі.

«Мой страўнік прывык да супу, баршчу. Ем з калегамі сала. Навучылася рабіць дранікі. Аджыку вашу вельмі люблю. Капуста падабаецца ў любым выглядзе».

З бацькамі Нор бачыцца раз на год.

Дзяўчына марыць сустрэць сваю палавінку сярод беларусаў.

«Я тут ужо дзесяць гадоў. Менталітэт у мяне змяніўся. Не змагла б жыць у Эміратах ці Іраку. Хачу тут стварыць сям’ю. І муж павінен быць не араб, а беларус. Галоўнае, каб ён бачыў ува мне чалавека».

Каментары23

  • Дарый
    11.01.2026
    Да чаго тут араб, калі яна персеянка?
  • 10 лет
    11.01.2026
    Тоже 'вне политики'?
  • Ну и прекрасно
    11.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць