Свет44

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны

Колькасць загінулых у выніку агульнанацыянальных пратэстаў у Іране перавысіла 2 500 чалавек, паведамілі актывісты. У аўторак іранцы ўпершыню за некалькі дзён змаглі патэлефанаваць за мяжу пасля таго, як улады адключылі сувязь падчас жорсткага падаўлення дэманстрацый, піша AP.

Фота: Anonymous/Getty Images

Паводле звестак амерыканскага Агенцтва навін праваабаронцаў (Human Rights Activists News Agency), раніцай у сераду колькасць загінулых дасягнула як мінімум 2 571 чалавека. Гэтая лічба значна перавышае колькасць ахвяр любых іншых хваль пратэстаў або беспарадкаў у Іране за апошнія дзесяцігоддзі і нагадвае хаос вакол Ісламскай рэвалюцыі 1979 года.

Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне ўпершыню афіцыйна прызнала факты гібелі людзей, цытуючы чыноўніка, які заявіў, што ў краіне «шмат пакутнікаў».

Дэманстрацыі пачаліся напрыканцы снежня на фоне незадаволенасці дрэнным станам эканомікі Ірана і неўзабаве былі скіраваныя супраць тэакратычнай улады, у прыватнасці супраць 86‑гадовага вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі.

Атрыманыя ў аўторак агенцтвам Associated Press здымкі з акцый пратэсту ў Тэгеране паказваюць графіці і лозунгі з заклікамі да смерці Хаменеі — за што ў Іране можа пагражаць смяротнае пакаранне.

На фоне росту паведамленай колькасці ахвяр у аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social: «Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТЫ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ІНСТЫТУЦЫІ!!!». Аднак праз некалькі гадзін Трамп заявіў журналістам, што яго адміністрацыя чакае дакладных звестак пра колькасць забітых пратэстоўцаў, перш чым дзейнічаць «адпаведным чынам».

Гаворачы пра іранскія сілавыя структуры, Трамп адзначыў: «Мне здаецца, што яны паводзілі сябе вельмі дрэнна, але гэта не пацверджана».

Іранскія ўлады зноў папярэдзілі Трампа аб недапушчальнасці ўмяшання. Сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані, адказваючы на пазіцыю ЗША, напісаў: «Мы абвяшчаем імёны галоўных забойцаў народа Ірана: 1 — Трамп, 2 —прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Паводле звестак актывісцкай групы, 2 403 з загінулых былі пратэстоўцамі, а 147 — асобамі, звязанымі з урадам. Загінулі таксама 12 дзяцей, а яшчэ дзевяць мірных жыхароў, якія, як сцвярджаецца, не ўдзельнічалі ў пратэстах. Больш за 18 100 чалавек былі затрыманыя, паведаміла група.

Ацэньваць маштабы дэманстрацый з-за мяжы становіцца ўсё цяжэй, і агенцтва AP не змагло незалежна пацвердзіць колькасць ахвяр.

Скайлер Томпсан з Агенцтва навін праваабаронцаў (Human Rights Activists News Agency) заявіла AP, што новая лічба шакавала, асабліва з улікам таго, што яна ў чатыры разы перавысіла колькасць загінулых падчас шматмесячных пратэстаў 2022 года, выкліканых смерцю Махсы Аміні, усяго за два тыдні.

Яна папярэдзіла, што колькасць ахвяр будзе расці і надалей: «Мы ў жаху, але ўсё ж лічым, што гэтая лічба заніжаная».

Размаўляючы па тэлефоне ўпершыню пасля таго, як сувязь з вонкавым светам была перапыненая, іранскія сведкі апісалі моцную прысутнасць сіл бяспекі ў цэнтры Тэгерана, згарэлыя будынкі дзяржаўных устаноў, разбітыя банкаматы і амаль поўную адсутнасць мінакоў.

У той жа час людзі былі занепакоеныя тым, што будзе далей, у тым ліку магчымасцю ўдару з боку ЗША.

«Мае кліенты абмяркоўваюць рэакцыю Трампа і разважаюць, ці не плануе ён ваенны ўдар па Ісламскай Рэспубліцы», — сказаў уладальнік крамы Махмуд, які назваў толькі сваё імя з меркаванняў бяспекі. «Я не чакаю, што Трамп або любая іншая замежная краіна клапоцяцца пра інтарэсы іранцаў».

Рэза, кіроўца таксі, які таксама назваўся толькі па імені, сказаў, што пратэсты не сыходзяць з думак многіх людзей. «Людзі — асабліва маладыя — у роспачы, але яны гавораць пра тое, каб працягваць пратэсты», — адзначыў ён.

Каментары4

  • Из США
    14.01.2026
    "але яны гавораць пра тое, каб працягваць пратэсты», — адзначыў ён."

    Конечно. Продолжайте. Я бы тоже так написал.
  • ня мае той моцы і падтрымкі, што раней
    14.01.2026
    "расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны" Іранскае палітбюро ўжо ня мае той моцы і падтрымкі, што раней. Трэба дзейнічаць. Іран — не РБ, туды Маскоўская імпэрыя не палезе, таму ўсё ў руках Іранцаў . Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра , сёння уралс $ 30 згодна Bloomberg. Іранскае палітбюро & узкі імперскі нафты да газа капут. В., Іран, Дзед вова наступны
  • Отец Засандалин
    15.01.2026
    Передайте им, что всё будет хорошо.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць