Улада

Канстанцін Мысьлівец

8 красавіка дэмакратычная грамадзкасьць Драгічыншчыны разьвіталася з Канстанцінам Мысьліўцом, што з канца 1980-х браў актыўны ўдзел у нацыянальным руху на Палесьсі. Разьвітацца зь ім прыехалі актывісты БНФ з усёй Берасьцейшчыны, сябры іншых дэмакратычных арганізацыяў. Ліст са словамі спачуваньня і вянок даслаў Аляксандар Мілінкевіч.

8 красавіка дэмакратычная грамадзкасьць Драгічыншчыны разьвіталася з Канстанцінам Мысьліўцом, што з канца 1980-х браў актыўны ўдзел у нацыянальным руху на Палесьсі. Разьвітацца зь ім прыехалі актывісты БНФ з усёй Берасьцейшчыны, сябры іншых дэмакратычных арганізацыяў. Ліст са словамі спачуваньня і вянок даслаў Аляксандар Мілінкевіч.

Канстанцін Мысьлівец памёр заўчасна, ад інфаркту, які ўскладніўся пнэўманіяй, меў трохі больш за 60 гадоў. Сёлета вельмі перажываў за хаду прэзыдэнцкай кампаніі, шмат часу правёў у шпіталі. І тое, што Драгічынскі р-н па колькасьці сабраных подпісаў за Мілінкевіча стаў амаль уровень з Баранавічамі і Пінскам (1000 подпісаў), – заслуга і яго шматгадовай адданай працы.

З канца 1980-х, калі пачалі зьяўляцца розныя грамадзкія ініцыятывы, Канстанцін Мысьлівец як патрыёт Палесься стаў актывістам згуртаваньня «Полісьсе». Калі выявілася авантура яго кіраўніка М.Шаляговіча, Канстанцін Мысьлівец выступіў адным з ініцыятараў далучэньня сяброў гэтай арганізацыі да структураў БНФ «Адраджэньне». Ёсьць і яго заслуга ў тым, што 3/4 сябраў «Полісься» зь Берасьцейшчыны сталі сябрамі БНФ, а ён сам стаў адным зь лідэраў і стваральнікаў Драгічынскай раённай Рады БНФ. У найлепшыя часы ў Драгічынскую арганізацыю ўваходзіла каля сотні сябраў.

Яшчэ з часоў дзейнасьці ў ГКА «Полісьсе» ён выступаў за праўду аб наступствах Чарнобылю (частка Драгічыншчыны таксама аказалася забруджаная радыяцыяй), выступаў супраць будаўніцтва экалягічна небясьпечнай вытворчасьці (біяхімзаводу) у Драгічыне. Разам з паплечнікамі К.Мысьлівец намагаўся спыніць ціхую прыхватызацыю і іншую сваволю мясцовых чыноўнікаў ды старшыняў калгасаў, якія прэтэндавалі на ролю чырвоных паноў, ня раз меў праз гэта праблемы, быў звольнены з працы, але ніколі не здаваўся і імкнуўся дапамагчы выстаяць у гэтых няпростых сытуацыях іншым.

Канстанцін Мысьлівец ніколі не баяўся гаварыць тое, што думае, ці то гэта мясцовым чыноўнікам або лідэрам дэмакратаў і вельмі перажываў, калі дэмакратычныя лідэры не маглі паразумецца, адкінуць уласныя амбіцыі.

Не магу не ўзгадаць яго словы на абласной канфэрэнцыі, ўдзельнікі якой выбіралі прэтэндэнта на адзінага кандыдата ад дэмсілаў. Выслухаўшы выступ лідэра ПКБ Калякіна, ён сказаў наступнае: «У нас на Палесьсі бальшавікам асабліва ніколі не давяралі, многія са зброяй змагаліся зь імі яшчэ і пасьля вайны. Ня любілі іх і ў маёй сям’і, за што і пацярпелі ад іх. Але сёньня, калі чую, што сп.Калякін дае слова, што цяперашнія камуністы будуць бараніць дэмакратыю, свабоду слова і незалежнасьць Беларусі – я гатовы паціснуць яму руку».

Свабода, праўда і справядлівасьць заўсёды былі жыцьцёвым лёзунгам гэтага простага і адданага дэмакратыі чалавека. Хачу верыць, што шматгадовы плён працы К.Мысьліўца ня зьнікне на Драгічыншчыне, а яго паплечнікі годна працягнуць традыцыі мясцовага дэмакратычнага руху. Вечная памяць.

Ігар Бараноўскі, Берасьце

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма10

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку3

Пазбавілі бацькоўскіх правоў цяжарную жанчыну з Мінска, чыя старэйшая дачка двойчы спрабавала скончыць жыццё самагубствам2

Расійскага дыпламата, які раней працаваў у пасольстве ЗША і быў завербаваны, асудзілі на 12 гадоў за здраду дзяржаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма10

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць