Культура88

Памерла Марыя Лукашук

Яна была выкладчыцай беларускай мовы. Яна выгадавала сына, які ўзначаліў беларускую службу радыё «Свабода».

Ёй было 88 гадоў, яна ўсё жыцьцё выкладала беларускую мову і літаратуру, мы жылі ў розных гарадах і я, канешне, ня быў яе вучнем — але ў драматычныя для сябе дні атрымаў ад яе ўрок, які якраз быў зьвязаны зь беларускай мовай. Але ня толькі з мовай. 

За беларускую мову яна магла заплаціць і жыцьцём. У часы Другой ўсясьветнай вайны 15-гадовая Марыя была прызначаная акупацыйнымі нямецкімі ўладамі спачатку настаўніцай, а потым дырэктаркай пачатковай школы. Яна прыгадвала, што ў школе не вялі ніякай прапаганды, не было нават партрэтаў Гітлера — проста вучылі дзяцей (павінен жа быў нехта іх вучыць — усе тры гады акупацыі). Але гэтага было дастаткова, каб, як потым стала вядома, партызаны атрымалі загад яе зьнішчыць. Нехта зь мясцовых выратаваў. 

Яе прафэсіяналізм быў нагэтулькі высокі, што ня толькі абараніла дысэртацыю, але і загадвала інстытуцкай катэдрай беларускага мовазнаўства. 

Як выкладчык і як адукаваны чалавек, які цікавіўся гісторыяй, Марыя Пракопаўна, вядома ж, ведала, што чорныя пэрыяды ў жыцьці нацый і народаў цягнуліся дзесяцігодзьдзямі, нават стагодзьдзямі. Але мяне заўсёды ўражвалі яе аптымізм і вера ў тое, што Беларусь будзе вольнай і дэмакратычнай. Я ня памятаю, каб у размовах, калі я распытваў яе пра Берасьце, скардзілася на нейкія цяжкасьці, што любім рабіць мы ўсе. Наадварот – яна распавядала пра добрыя справы яе сяброў і знаёмых. Пра сябе не гаварыла – і толькі ад іншых можна было даведацца, што яна носіць перадачы ў турму палітвязьням, што ходзіць па інстанцыях, каб дамагчыся рэабілітацыі рэпрэсаванай жанчыны ў часы бальшавіцкага тэрору, ці што піша звароты ў пракуратуру, калі нехта зьневажае беларускую мову, ці перадае грошы са сваёй сьціплай пэнсіі ў ТБМ. 

А цяпер пра ўчынак, які асабіста я ўспрыняў як урок.

Калі ў красавіку 95-га дэпутаты Апазыцыі БНФ былі зьбітыя ў Авальнай залі — шмат каго з палітычных лідэраў апанавала апатыя. Некаторыя пакінулі Народны Фронт, увогуле адышлі ад нацыянальнага руху. Сярод іх былі і людзі з гучнымі імёнамі. Яны далучыліся да нацыянальнага руху, калі ён быў на ўздыме — але пакінулі яго, калі на Беларушчыну пачаўся наступ.

Інакш зрабіла Марыя Пракопаўна. Як толькі даведалася пра начныя падзеі 12 красавіка ў Вярхоўным Савеце — яна пайшла ў мясцовую раду БНФ у Берасьці і запісалася ў Народны Фронт.

Мне падаецца, што ў гэтым учынку — увесь характар Марыі Пракопаўны і той галоўны ўрок, які былая выкладчыца беларускай мовы і літаратуры дала тым, для каго беларуская мова гучыць як родная: не здавацца тады, калі твой праціўнік блізкі да перамогі, і верыць у лепшае, калі ўсё выглядае безнадзейна.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ24

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!62

Марыя Зайцава, якая загінула на вайне, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам ад Украіны1

У Вільні прайшло шэсце да пятых угодкаў выбараў-2020 ФОТЫ6

Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі11

Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву13

У Варшаве шматдзетную беларускую сям’ю высяляюць з кватэры за неаплату. Але яны ўпэўненыя, што нават пераплацілі

Дроны СБУ атакавалі тэрмінал захоўвання шахедаў у Татарстане3

У сакрэтным і футурыстычным мінскім шматпавярховіку прадаецца трохпакаёвая кватэра. Кошт квадрата ўражвае1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ24

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць