Сёньня хадзіў да доктара. Горла забалела, а на працы прымусілі пайсьці ў паліклініку ўзяць бальнічны ліст. Куды пайсьці хлопцу зь іншагародняй прапіскай, я ня ведаў. Таму пайшоў у першую знаёмую паліклініку.
Сёньня хадзіў да доктара. Горла забалела, а на працы прымусілі пайсьці ў паліклініку ўзяць бальнічны ліст. Куды пайсьці хлопцу зь іншагародняй прапіскай, я ня ведаў. Таму пайшоў у першую знаёмую паліклініку. Спадарыня, што мяне сустрэла, падумала, што я паляк, і, можа, таму вырашыла мне дапамагчы: цікавілася ва ўсіх, як мне быць, — чалавеку зь іншагародняй прапіскай. Тэрапэўт прыняў мяне без чаргі. Уважліва паглядзеўшы мой пашпарт і, пэўна, усумніўшыся ў беларускай прыналежнасьці, запытала: «А вы паляк?» — «Не, да гэтай краіны аніякага дачыненьня ня маю», — адказаў я, але ў адказ пачуў: «А чаму па‑польску размаўляеце?» Давялося тлумачыць, што я карыстаюся роднай мовай, але не дапамагло. Мяне накіравалі ў іншую паліклініку.
Там мяне сустрэла шыльда на дзьвюх мовах, прычым беларуская: «Брэсцкая гарацкая паліклініка №2» была з памылкай. Палічыўшы, што ня варта ўказваць на памылку ў кнізе скаргаў і прапановаў, я пайшоў у прыёмную, адкуль і распачаў шлях па кабінэтах. І хоць я выйшаў з паліклінікі празь дзьве гадзіны, так і не атрымаўшы бюлетэня, але затое ад душы нагаварыўся з нашым мэдпэрсаналам.
-
«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
-
«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»
-
Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы
Каментары