Грамадства55

Кінатэатр «Перамога» закрыецца на рэканструкцыю

«Перамога» ёсць апошнім аналагавым кінатэатрам сталіцы.

Фота: blizko.by

Мінскі кінатэатр «Перамога» закрыецца на рэканструкцыю з 8 чэрвеня па 1 кастрычніка, паведамляе «Мінск-Навіны».

«Перамога» засталася апошнім кінатэатрам у Мінску без лічбавага абсталявання. А кіно на стужцы ўжо амаль не выпускаецца.

Як распавёў гендырэктар «Кінавідэапракату», рашэнне абумоўленае эканамічнай мэтазгоднасцю: апошнюю «нялічбавую» залу аддалі пад праграмы аўтарскага кіно, а такія фільмы мала глядзяць летам, у сезон адпачынкаў. А каб перавесці «Перамогу» на лічбавае абсталяванне, патрэбная найперш рэстаўрацыя і рэканструкцыя.

У сувязі з тым, што будынак ёсць помнікам архітэктуры, праект поўнай рэканструкцыі ўнесены ў інвестыцыйную праграму горада — самастойна «Кінавідэапракат» не зможа выканаць падобныя работы. Падчас сёлетняй рэстаўрацыі будуць праведзеныя абследаванні, што пакажуць, колькі «Перамога» яшчэ «пражыве» без поўнай рэканструкцыі.

***

Кінатэатр «Перамога» ёсць найстарэйшым з дзейных кінатэатраў Мінска. Ён адкрыўся ў 1950 годзе, сёння будынак унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Мінскія кінатэатры пачалі пераходзіць на лічбавы фармат у 2009 годзе. Першым лічбавым стаў «Кіеў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць