Культура22

Першы лічбавы кінатэатр адкрыецца ў Мінску ў пачатку новага года

Ім стане «Кіеў».

Першы ў Беларусі лічбавы кінатэатр, а ім стане «Кіеў», адкрыецца ў Мінску ў пачатку студзеня 2010 года. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Сяргей Дрожжынаў.

Праведзены ўжо адкрыты конкурс на пастаўку лічбавага абсталявання. Лічбавы праектар паставіць германская кампанія «Кінатон» — заканадаўца моды ў свеце кінапраекцыйнай тэхнікі. А тэхналогію трохмернага паказу dolbi 3D забяспечыць абсталяванне амерыканскай вытворчасці. «Абсталяванне прыбудзе да сярэдзіны снежня, і адразу ж пачнецца яго мантаж і наладка», — сказаў субяседнік, удакладніўшы, што інтэгратарам абсталявання выступіць беларуская кампанія «Арт Рамас Студыё».

Свой 40‑гадовы юбілей, які прыпадае на 2010 год, сталічны кінатэатр «Кіеў» сустрэне прыкметна абноўленым. Ужо завершаны капітальны рамонт фасада будынка (засталося толькі чыставое фарбаванне), заменены вокны. Створана безбар’ернае асяроддзе. Зменіцца таксама інтэр’ер фае і залы.

Капрамонт кінатэатра выкананы за сродкі УП «Кінавідэапракат» і гарадскога бюджэту. Абсталяванне (агульны кошт каля Br800 млн.) будзе набыта за ўласныя сродкі прадпрыемства.

Што ж датычыцца кошту білетаў на лічбавае кіно, то ён будзе крыху даражэйшы — у межах Br15 тыс. «Лічбавае абсталяванне амаль у чатыры разы даражэйшае за кінаплёначнае. Але ж гэта зусім новы ўзровень кінапаказу», — растлумачыў субяседнік.

Укараненне інавацыйных тэхналогій у кінатэатрах горада прадугледжана праграмай развіцця кінасеткі сталіцы на 2008‑2012 гады, адобранай Мінгарсаветам. У планах сталічнага кінавідэапракату — мадэрнізаваць і капітальна адрамантаваць да 2012 года 11 кінатэатраў. Рэалізацыя праграмы, а на гэта спатрэбіцца амаль Br70 млрд., дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы сталічных кінатэатраў і адмовіцца ад бюджэтнага фінансавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць