Грамадства55

Таксіста з Мінска асудзілі на 10 сутак за транспарант «Свабоду палітвязню Рубцову»

Таксіст з Мінска Леанід Кулакоў, затрыманы 19 чэрвеня, пакараны 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 23 чэрвеня суд Мінскага раёна. 

Нагадаем, мінчукі Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў былі затрыманыя вечарам 19 чэрвеня каля супермаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову» (гомельскі апазіцыянер Юрый Рубцоў 28 мая быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення). Двое сутак затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна. 22 чэрвеня іх даставілі ў суд. Вінярскага і Мацкойця ў той жа дзень асудзілі на 10 і 5 сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна. Кулакова адпусцілі дамоў, але абавязалі прыйсці на пасяджэнне суда 23 чэрвеня. 

Леанід Кулакоў прызнаны вінаватым на падставе ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Як паведаміў Кулакоў, яго, у прыватнасці, абвінавацілі «ў ажыццяўленні пікетавання шляхам фатаграфавання». 

Пасля вынясення рашэння асуджанага пад арышт не ўзялі. Кулакову заявілі, што ўсе яго дакументы перададзеныя ва УУС Першамайскага раёна Мінска, якое і будзе выконваць судовае рашэнне. 

Леанід Кулакоў мае намер абскардзіць рашэнне суд Мінскага раёна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць