Надвор'е22

Халаднаватае паветра са Скандынавіі прынясе ў Беларусь навальніцы, град і шквалісты вецер

Антыцыклон, дзякуючы якому ў мінулыя выходныя ўсталявалася гарачае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 2—8 градусы вышэй за кліматычную норму, паступова разбураецца.

Як паведаміла TUT.BY прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук, з Заходняй Еўропы да нас пачынаюць перамяшчацца атмасферныя франты, што забяспечыць няўстойлівы характар надвор'я.

Паводле слоў спецыяліста, у другой палове тыдня атмасферныя франты выцесняць спёку за межы краіны і з паўночна-заходнімі вятрамі да нас скіруецца халаднаватае паветра са Скандынавіі, тэмпературны фон панізіцца і да канца тыдня будзе на 1—3 градусы ніжэй за кліматычную норму.

У аўторак, 7 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах магчымы невялікі дождж. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14 + 21°С, максімальная днём ад + 22°С па поўначы да + 29°С па поўдні краіны.

8 ліпеня ноччу пераважна без ападкаў, днём у заходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, магчымы град. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 + 19°С, максімальная днём 28 + 34°С, па поўдні месцамі 35 + 36°С, па поўначы 25 + 27°С.

З чацвярга тэмпература пачне паніжацца.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём па захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 15 + 22°С, максімальная днём +20 + 27°С.

У пятніцу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 + 15°С, максімальная днём 15 + 22°С.

Выходныя таксама абяцаюць быць дажджлівымі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы выклалі фота і суму сваіх закупаў у польскай краме і ўзарвалі Трэдс. Даляцела аж да Казахстана32

«Дзе я, хто я, дзе Беларусь?» Зміцер Дашкевіч паспрабаваў адказаць на эмігранцкія пытанні12

Марыя Шканава заняла 43‑е месца ў слаламе на Алімпіядзе

Сталі вядомыя падрабязнасці ўведзеных Украінай персанальных санкцый супраць Лукашэнкі9

Ганна Гуськова прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы 

Таблічку Украіны на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў несла расіянка2

Былога начальніка ЖЭСа і члена выбаркама асудзілі за палітыку3

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі, які адсудзіў кватэру ў роднай дачкі, расказаў сваю версію гэтай гісторыі11

Футбольны трэнер Юрген Клоп званіў у званочак на біятлоннай трасе на Алімпіядзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць