Усяго патроху44

Сямейны адпачынак мільярдэра: Элан Маск прайшоўся па самалёце ў небе

Геній, мільярдэр, плэйбой, філантроп… Вар’ят? Не.

Тут і ніжэй фота з Instagram сям’і Маскаў

Элан Маск прагуляўся па крыле самалёта проста ў небе, чым пахваліўся ў сваім інстаграме.

З Маскам у небе была і яго жонка, актрыса Талула Райлі — яна ў інстаграме выклала відэа свайго пахода-палёта. З імі ў небе быў брат Элана, Кімбал Маск, таксама лётала іх сястра, Тоска Маск. Здымкі адпачынку сямейнай пары з зямлі рабіла і матуля Элана, Мая Маск.

А як вы ладзіце сямейны адпачынак?

Такая забава як паходы па крыле самалёта ў небе пачалася як небяспечны трук у 1920-х, адзначае Mashable, затым стала звычайнай практыкай падчас дазапраўкі ў паветры, цяпер з’яўляецца даволі бяспечнай забавай. У Брытаніі шпацыр па крыле ў палёце будзе каштаваць каля 620 даляраў, заўважае Business Insider.

***

Элан Маск займае сотае месца ў спісе мільярдэраў Forbes з 13,2 млрд далараў у кішэні. Вядомы як стваральнік плацёжнай сістэмы PayPal (прадаў яе ў 2002-м), аўтамабільнай кампаніі Tesla (выпускае электрамабілі класу люкс, будзе выпускаць і «машыны для ўсіх») і прыватнай касмічнай кампаніі SpaceX (яе ракеты і караблі ўжо дастаўляюць грузы на МКС, а могуць і паляцець на Месяц). У Крэмніевай даліне паводзіць сябе як бяздомны.

Кімбал Маск — вынаходнік і венчурны інвестар, валодае сеткай кавярняў The Kitchen Cafe і дабрачыннай арганізацыяй The Kitchen Community. Тоска Маск — прадзюсар і рэжысёр, вядомая па рабоце над вэб-серыялам «Tiki Bar». Мая Маск — фотамадэль (ужо 50 год як), дыетолаг, настаўніца ў мадэльнай школе. Талула Райлі — актрыса, з’яўлялася ў эпізодах «Доктара Хто» і «Пачатку».

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў заявіў, што пасінелымі пальцамі за ўладу не трымаецца, але і заўтра не сыдзе20

Лукашэнка даў заданне новаму генпракурору выставіць рахунак адказным за генацыд38

Новым генпракурорам стаў гэбіст Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт16

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт12

На фасадзе мінскага гандлёвага цэнтра запусцілі самы вялікі ў краіне экран2

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж3

Расклад беларускіх набажэнстваў на Каляды ў Польшчы

Паштовую станцыю ХІХ стагоддзя прадаюць у Віцебскай вобласці

Загінулую жанчыну знайшлі пры разборы перакрыццяў дома ў Гомелі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць