Эканоміка55

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Еўразійскі банк развіцця агучыў свой прагноз для Беларусі на 2026 год. Спыталі эканаміста Дзмітрыя Крука, наколькі прагноз рэалістычны і чаго сапраўды варта чакаць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

2025 год на паўторы?

Згодна з прагнозам Еўразійскага банка развіцця, у 2026 годзе Беларусь чакае рост ВУП на 1,8%, 7% інфляцыі, а сярэднегадавы курс даляра складзе 3,3 рубля.

Прагнозы зробленыя без уліку зняцця санкцый з «Беларуськалія». Але, лічыць эканаміст Дзмітрый Крук, адмена амерыканскіх санкцый не зможа істотна паўплываць на агульную макраэканамічную карціну, бо застаюцца еўрапейскія санкцыі і малаверагодна, што ў агляднай будучыні можна будзе пастаўляць калій праз Клайпеду.

«Зыходзячы з таго, што мы маем на гэты момант, нейкі станоўчы эфект ад зняцця амерыканскіх санкцый з беларускага калію калі і будзе праяўляцца, то стане адчувальным толькі з другой паловы 2026 года», — лічыць Крук.

Сцэнар на наступны год, які разглядаюць ЕАБР, Сусветны банк, BEROC, МВФ і іншыя прагназісты, Крук характарызуе як адаптацыю да асяроддзя слабога росту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Сярэдняя лічба па росце ВУП складае каля 1,5%. Беларуская эканоміка знаходзіцца ў так званым перагрэтым стане, і далей разганяць яе праз унутраны попыт становіцца ўсё больш складана праз сутыкненне з эканамічнымі дыспрапорцыямі.

Інфляцыйны ціск, пагаршэнне сальда знешняга гандлю, фінансавае становішча прадпрыемстваў — усё гэта стрымлівае магчымасці росту», — тлумачыць эксперт.

Крук дадае, што да такога павольнага росту эканоміка Беларусі прыйшла яшчэ ў другой палове 2025 года, і падобны трэнд з ростам каля 1,5% захаваецца і ў наступным годзе.

З аглядкай на Расію

Асноўным фактарам, які можа паўплываць на пэўнае адхіленне ад прагнозных паказчыкаў, Крук называе стан знешняга гандлю.

«Адбываецца пагаршэнне ў знешнім гандлі, попыт з Расіі скараціўся, і чакаць, што ён будзе павялічвацца, пакуль ніякіх падстаў няма. У дачыненні да эканомікі РФ прагназісты амаль аднагалосна кажуць, што ў Расіі чакаецца рост ВУП у межах 1%», — звяртае ўвагу эканаміст.

На думку эксперта, паляпшэнне паказчыкаў у знешнім гандлі можа адбыцца, калі будзе нейкі рост экспарту калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў.

«Але гэтыя чыннікі абумоўленыя хутчэй не эканамічнымі фактарамі. У базавым сцэнары пакуль не бачна перадумоў, каб у гэтых галінах адбыліся грунтоўныя змены. Таму базавы сцэнар — аб’ёмы экспарту калія і нафтапрадуктаў будуць блізкімі да 2025 года».

Важным механізмам, які на працягу апошніх гадоў падштурхоўваў рост, Дзмітрый Крук называе дэфіцыт працоўнай сілы, які прыводзіў да празмерна хуткага росту заробкаў.

Рост рэальных заробкаў запаволіцца

«Рэальныя заробкі ў параўнанні з перадваенным перыядам выраслі прыблізна на 35%. Гэта вельмі істотны рост менш чым за чатыры гады. Рост заробкаў у наступным годзе захаваецца, і ён па-ранейшаму будзе большы за рост ВУП. Але тэмпы будуць значна ніжэйшыя, чым у папярэднія гады.

Верагодна, рэальныя заробкі ў 2026 годзе вырастуць на 3,5—5%», — лічыць эксперт.

Гэта тлумачыцца тым, што ва ўмовах, калі заробкі раслі хутчэй за эканоміку, іх ужо няма куды павялічваць.

Яшчэ адзін важны момант, на які эканаміст звяртае ўвагу, — план забяспечыць рост грунтуецца на ўнутраных інвестыцыях. Такая ж сітуацыя была і ў 2025 годзе, і забяспечыць гэты план удалося прыкладна напалову.

«З аднаго боку, улады змаглі актывізаваць попыт на інвестыцыі, змаглі за кошт падштурхоўвання банкамі забяспечыць больш фінансавання ўнутраных інвестыцый, і па выніках 2025 года інвестыцыі нясуць значна большы ўклад у ВУП, чым раней. Але тым не менш вынік аказаўся значна меншым, чым планаваў урад.

Калі казаць пра 2026 год, то няма перадумоў, каб сітуацыя змянілася, бо тыя самыя назапашаныя макраэканамічныя дыспрапорцыі, найбольш верагодна, не дадуць здзейсніць запланаваны рост інвестыцый».

Верагоднасць крызісу — малая

Падсумоўваючы, Крук кажа, што рэцэсіі, значнага інфляцыйнага скачка і моцнага абясцэньвання валюты ў 2026 годзе ў базавым сцэнары чакаць не варта.

«На магчымасць развіцця негатыўнага крызіснага сцэнару можна аддаць верагоднасць у межах 15%, на базавы сцэнар, то-бок на працяг траекторыі 2025 года, — працэнтаў 50—55%».

Даляр падаражэе

Што тычыцца курсаў валют, то, на думку эксперта, агучаны ЕАБР сярэднегадавы курс рубля да даляра на ўзроўні 3,3 рубля з’яўляецца даволі рэалістычным паказчыкам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Курс беларускага рубля фактычна вызначаецца станам расійскага рубля. Базавы сцэнар на 2026 год — гэта паступовае аслабленне расійскага рубля. Сярод дамінуючых ацэнак раўнаважнага курсу расійскага рубля ў цяперашніх умовах даляр ацэньваюць у 95 расійскіх рублёў. То-бок ён можа абясцэніцца на 18—20%.

Але гэта не азначае, што гэта мусіць адбыцца аднамомантава. Тое самае і з беларускім рублём. Адпаведна, 3,3 як сярэдні курс за год — рэалістычны паказчык», — удакладняе эксперт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Канапавы эксперт
    23.12.2025
    2026 год будзе годам застою, пра што і кажа эканаміст, а пасля хутчэй за ўсё пачнецца падзенне. Луканоміка толькі так і працуе, што пасля пад'ёму наступае крыза, спад. Пасля ідзе рост і так кожныя +- 5 гадоў
  • arriving
    23.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • да
    23.12.2025
    За счёт инфляции и курса рубля, щарплаты останутся, как минимум как были, а вероятнее уменьшается.

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам3

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

100 тысяч жыццяў за 1% тэрыторыі. Эксперт — пра тупік, у якім апынулася армія Пуціна11

У Маскве сёння ноччу ўзарвалі паліцэйскіх, якія катавалі ўкраінскіх палонных — крыніцы17

Церцель: Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы38

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам3

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць