Улада1515

У Магілёве вызвалілі актывістаў, аддалі сцяг і выбачыліся

Аляксандр Шаўцоў ды Валянціна Шчэтнікава, сябры ініцыятыўнай групы вылучэнкі на прэзідэнцтва Таццяны Караткевіч, на волі.

Іх затрымалі ля буйнейшага ў Магілёве Віленскага рынку, калі яны стаялі ў пікеце і збіралі подпісы ў падтрымку прэтэндэнткі. Інцыдэнт з міліцыянтамі адбыўся, калі ў абласным цэнтры знаходзілася сама Тацяна Караткевіч. Яна заявіла, што ўпершыню сутыкнулася з тым, каб у міліцыю забіралі сяброў ейнай ініцыятыўнай групы.

Шаўцоў наважыўся запытаць, на якой падставе амапаўцы забіраюць бел-чырвона-белы сцяг, і яго затрымалі. Як сцвярджае актывіст, у машыне і ў пастарунку супрацоўнікі міліцыі яго зневажалі.

«Гэта была правакацыя супраць нашага пікету. Яны прыехалі з уключанай мігалкай. Выскачылі з машыны, нібы быў захоп банка і адразу кінуліся зрываць сцяг, — сказаў Аляксандар Шаўцоў. — Калі я запытаў у іх, на якой падставе яны зрываюць сьцяг, то мне сказалі: пройдзем з намі і мы патлумачым».

«У машыне зневажалі, акцэнтуючы ўвагу на маю прыналежнасць да БНФ. Дапытваліся, што мы тут робім? Націскалі, што мы хочам утварыць у Беларусі тое, што ва Украіне. У пастарунку загадалі зняць кашулю і нагавіцы да калена. Аглядалі, відаць, шукалі нейкія татуіроўкі. Суняліся міліцыянты, калі прыехаў іх начальнік», — даводзіў актывіст.

Валянціну Шчэтнікаву затрымалі неўзабаве пасля Шаўцова, але да пастарунку не давезлі.

Як яна апавядае, пасля размовы па тэлефоне са сваім начальствам яе вярнулі на тое ж месца, з якога забралі. Людзі, заяўляе актывістка, пасля інцыдэнту з міліцыяй далёка абыходзілі пікет.

Паводле Шчэтнікавай, калі яна даводзіла міліцыянтам, што мае законнае права выстаўляць пікет, бо праходзіць перадвыбарчая кампанія, тыя не разумелі, пра што гаворка.

У пастарунак вызваляць Шаўцова прыехала сама Тацяна Караткевіч. Сабралася нямала і журналістаў.

«Патлумачылі, што ім гэта трэба было зрабіць, каб выявіць асобу. Гэта цалкам іхняя ініцыятыва. Капітан міліцыі мне сказаў, што няма падставаў затрымліваць Шаўцова і не было, каб здымаць сцяг. Спадзяюся, што ў гэтым горадзе больш ня будзе такіх выпадкаў. Гэта дужа не прыемна. Такая сітуацыя ўпершыню здарылася, калі гэтак паводзяць сябе супрацоўнікі міліцыі», — сказала спадарыня Караткевіч.

«У мяне будуць сустрэчы ў Бялынічах і Шклове, паглядзім, якая там будзе рэакцыя. Пакуль жа супрацоўнікі магілёўскай міліцыі за свае дзеяньні выбачаліся», — дадала Тацяна Караткевіч і зазначыла, што інцыдэнт у Магілёве не пакіне без увагі.

Забраны з пікета сцяг міліцыянты аддалі, але, паводле актывістаў, збор подпісаў ім удалося сарваць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць