Кіеўскае «Дынама» могуць выключыць з Лігі чэмпіёнаў за напад на чорнаскурых заўзятараў
Кіеўскае «Дынама» можа панесці самае сур'ёзнае пакаранне за інцыдэнт на матчы Лігі чэмпіёнаў з «Чэлсі».
Учора ў брытанскай прэсе з'явілася відэа, на якім зафіксаваны напад групы заўзятараў на некалькіх цемнаскурых гледачоў проста падчас матчу на трыбунах «Алімпійскага» ў Кіеве.

На падставе справаздачы FARE (Football Against Racism in Europe) УЕФА ужо пачаў расследаванне.

Паводле інфармацыі Tribuna.com, улічваючы наяўнасць відэа, іншых дадзеных і два нядаўнія пакаранні «Дынама» за праявы неанацызму на трыбунах (на матчах з «Бардо» і «Эвертанам»), кіеўскі клуб можа панесці максімальнае пакаранне — выключэнне з гэтага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.
Зрэшты, больш верагоднае пакаранне — зняцце балаў.
Найбольш спрыяльны для «Дынама» вынік, калі кіеўскі клуб прызнаюць вінаватым — правядзенне аднаго або некалькіх матчаў без гледачоў.
Як паведамляецца, ахвярамі нападу сталі не заўзятары «Чэлсі», а заўзятары менавіта кеіўскага «Дынама».
Пра гэта распавёў сябра камісіі ФІФА па барацьбе з расізмам Піяра Павар, адзначыўшы, што фанаты лонданцаў глядзелі футбол выключна ў гасцявым сектары.
«Фактычна нападу падвергнуліся заўзятары «Дынама», фанаты «Чэлсі» знаходзіліся ў бяспецы на гасцявым сектары, - сказаў Павар. — Адной з галоўных праблем у дадзенай сітуацыі з'яўляецца тое, што служба бяспекі стадыёна і сцюарды безуважна назіралі за тым, што адбываецца. У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні да «Дынама».
Каментары