Грамадства1919

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Палітвязняў уначы сустракалі валанцёры, журналісты, родныя, дыпламаты і былыя вязні. Вуліцы Варшавы запоўніліся слязьмі радасці і палёгкі.

Марыя Калеснікава, Марына Золатава, Павел Севярынец

Уначы 18 снежня ў Варшаву прыехала вялікая партыя палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных ва Украіну 13 снежня.

Са 109 чалавек большасць пакуль застанецца ў Польшчы. На базе Цэнтра беларускай салідарнасці іх сустракалі валанцёры, якія падрыхтавалі для палітвязняў ежу і рэчы першай неабходнасці, сярод якіх было адзенне і сім-карты. Таксама па месцы дзяжурыў доктар і псіхолаг.

Частку палітвязняў забралі да сябе сваякі і сябры, іншых жа на першы час размяшчаюць у гасцініцы, прапаноўваючы бясплатнае харчаванне.

Таццяна Хоміч і Віктар Бабарыка
Павел Севярынец адразу з Варшавы транзітам накіраваўся ў Літву

Сястра Марыі Калеснікавай абняла сястру пасля 5 гадоў зняволення. Сям'я былой галоўнай рэдактаркі партала Tut.by Марыны Золатавай чакала яе ў Варшаве з кветкамі.

Марына Золатава

Палітвязняў прыйшоў павітаць і палітык Павел Латушка.

Літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута выйшаў з аўтобуса з кіёчкам. Асуджаны па справе змоўшчыкаў на 10 гадоў, за кратамі ён правёў чатыры гады і восем месяцаў.

Аляксандр моцна схуднеў, але быў поўны гумару. «Танцаваць я не магу. Але ў выпадку неабходнасці дайшоў бы сюды пешшу», — сказаў ён журналістам. Ад любых іншых каментароў журналістам ён адмовіўся, спаслаўшыся на доўгі час у палоне.

Торбы палітвязняў
Валанцёры, якія арганізаваліся для сустрэчы палітвязняў.

Каментары19

  • Печаль
    18.12.2025
    Это вояж в один конец. Они не вернутся.
  • Resistance
    18.12.2025
    ABW na światłach
  • Янка
    18.12.2025
    Печаль, усе песімістычныя сцэнары не ўлічваюць галоўных фактараў - вайны і ролі ў ёй Беларусі. Менавіта ўдзелам ў вайне Лукашэнка спаліў усе масты для сябе. Таму змены ў Беларусі непазбежныя.

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі36

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць