Меркаванні99

Сельская гаспадарка стратная на 70 адсоткаў

Аднак гэта не перашкаджае ўраду кансэрваваць там старую сыстэму адносінаў. Камэнтар Рэдакцыі.

«Мы сёньня вырабляем 70% стратнай прадукцыі ў расьлінаводзтве і жывёлагадоўлі», — заявіў на паседжаньні Савету міністраў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Папкоў.

Ён назваў сытуацыю ў гэтай галіне гаспадаркі тупіковай. Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі быў менш катэгарычным і ахарактарызаваў сытуацыю як «адставаньне ад зададзеных тэмпаў разьвіцьця».

У сваю чаргу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу скардзіцца на падаражаньне паліва, тэхнікі ды ўгнаеньняў. Міністэрства эканомікі ўжо падтрымала просьбу Мінсельгасхарчу пра павышэньне закупных цэнаў. Усьлед таксама вырасьлі і розьнічныя цэны на прадукты.

Нягледзячы на відавочную стратнасьць сельскай гаспадаркі, дзяржава працягвае ўкладаць у галіну велізарныя сродкі.

У хуткім часе айчынны АПК атрымае льготны крэдыт на пасяўную. Урад рапартуе пра 666 аграгарадкоў (лічба якая запаветная!), збудаваных цягам апошніх трох гадоў, а таксама пра пляны збудаваць яшчэ 271 гарадок сёлета.

Калі назваць рэчы сваімі імёнамі, то першапрычына аграрных праблемаў у тым, што ў вёсцы адбываецца катастрофа чалавечага матэрыялу. Як саветы зрабілі чалавека парабкам у калгасе, як яны пазбавілі яго традыцый, уласнасьці і адказнасьці, пачалася дэградацыя. У многіх з тых «гарадкоў» няма каму жыць: зьяжджаюцца алькаголікі з гарадоў, спрадаўшы свае кватэры. Страшная гісторыя з Ірынай Кужэльнай была нядаўна трагічным адбіткам.

Лукашэнка думаў, што яму ўдасца дасягнуць посьпеху ў мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу — вёска важная для яго, бо дае 40% ад усіх галасоў на выбарах і яе лёгка палітычна кантраляваць праз поўную дамінацыю дзяржаўнай і квазідзяржаўнай уласнасьці — тым жа спосабам, што і ў прамысловасьці: масіраванымі інвэстыцыямі. Валкуй грошы, і грошы ўсё зробяць. Аказалася, не. Вёска стала самым правальным зь «вялікіх эканамічных праектаў» Лукашэнкі. Аказалася, як і ў савецкі час, вёска застаецца ахілесавай пятою.

Чаму не ўдаецца спыніць дэградацыю чалавечага матэрыялу на вёсцы? У аграсфэры, як і сфэры паслуг, немагчыма дасягнуць эфэкту, не зьмяніўшы адносінаў уласнасьці.

Папкоў прамаўляе рэчы, пра якія казаць пры гэтым рэжыме не прынята, бо неабходнасьць пераменаў ясная ўсім сумленным спэцыялістам, акрамя тупалобых сталіністаў, якія апанавалі «ідэалягічную вэртыкаль».

Чаму ж тады гэта ня робіцца? Адказ, як і з тым фатальным станам жыльлёвага пытаньня (гл. старонку гаспадаркі), трэба шукаць у сфэры палітыкі.

У любой аўтарытарнай краіне горад жыве за кошт вёскі. Таму што горад нясе небясьпеку сваёй здольнасьцю да арганізацыі вулічных пратэстаў, тады як вёску лягчэй кантраляваць. Так было ў СССР, дзе шляхам нялюдзкае эксплюатацыі сяла, коштам нават Галадамору, прафінансавалі індустрыялізацыю.

70% прадукцыі вёскі аказаліся стратнымі ў год рэзкага росту сусьветных цэнаў на прадукты. Усё праз сыстэму, неад’емныя элемэнты якой — пазбаўленьне людзей уласнасьці дзеля замацаваньня іхнай залежнасьці ад пераразьмеркавальніка багацьця, дыспарытэт цэнаў і кантроль за таварнымі плынямі. У выніку вёска выжывае толькі дзякуючы благодетелю‑бацьку (цэнтру), які, насамрэч, усяго толькі пераразьмяркоўвае багацьце, якое ёю вырабляюцца. І сама аказваецца вінаватая: «Толькі за 2007 год сельгаспрадпрыемствы ўзялі 1,3 трлн рублёў банкаўскіх крэдытаў на выплату заробкаў!» — грыміць сп.Папкоў.

А мо такі і праўда: сама вінаватая?

Каментары9

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу4

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць