Культура1515

У Музей Вольнай Беларусі перадалі бюлетэні 2020 года, якія спрабавалі спаліць

Калекцыя Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве ў студзені 2026 года папоўнілася ўнікальнымі артэфактамі. Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк перадала ва ўстанову арыгінальныя бюлетэні з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія выцягнулі з агню.

Бюлетэні, якія спрабавалі спаліць. Фота: Музей Вольнай Беларусі

Гісторыя гэтых дакументаў драматычная. Як адзначаюць у музеі, улады спрабавалі знішчыць іх у адной з брэсцкіх кацельняў 10‑11 жніўня 2020-га, адразу пасля выбараў, каб схаваць сляды фальсіфікацый. Аднак мясцовыя актывісты здолелі літаральна выцягнуць паперы з агню і пазней перадалі іх Паліне Шарэндзе-Панасюк. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Увесь час, пакуль актывістка знаходзілася ў зняволенні, бюлетэні былі надзейна схаваныя на тэрыторыі Беларусі. Нагадаем, Паліна правяла за кратамі некалькі гадоў — ёй двойчы дадавалі тэрмін паводле артыкула за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Толькі пасля яе вызвалення ў лютым 2025 года і тэрміновай эвакуацыі сям'і за мяжу стала магчымым вывезці і гэтыя доказы.

На аркушах добра бачныя подпісы членаў камісіі і старшыні камісіі, якая, сярод іншых, сфальсіфікавала выбары на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Фота: Музей Вольнай Беларусі

Цяпер 20 бюлетэняў сталі новымі экспанатамі музея. На іх выразна бачныя сляды агню, а таксама подпісы членаў выбарчых камісій, што сведчыць пра аўтэнтычнасць дакументаў. У музеі падкрэсліваюць: выратаваныя аркушы — гэта не толькі аб’ект калектыўнай памяці, але і прамы доказ злачынстваў рэжыму, які можа быць выкарыстаны ў будучых судах.

Музей Вольнай Беларусі, заснаваны ў Варшаве ў 2022 годзе, спецыялізуецца менавіта на такіх сведчаннях эпохі. У яго фондах ужо захоўваецца больш за 400 экспанатаў, якія адлюстроўваюць барацьбу беларусаў: ад турэмных робаў і лістоў палітвязняў (у тым ліку Віктара Бабарыкі і закатаванага Алеся Пушкіна) да рэчаў байцоў Палка Каліноўскага. Перадача бюлетэняў стала чарговым унёскам у захаванне праўды пра падзеі 2020 года.

Каментары15

  • 100%
    07.01.2026
    Боты, што вы цяпер скажаце? На гэтых аркушыках (з подпісамі!) усё бачна: на першай і трэцяй старонцы птушачкі стаяць за Ціханоўскую - вось яна і ёсць наш легітымны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь!
    А хто ня згодны, дашліце ў рэдакцыю свае паўспаленыя бюлетэні - і мы тут усё ўзважым і вырашым па справядлівасці!
  • Akuj
    07.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Даведка
    07.01.2026
    14 жніўня 2020 гэтыя бюлетэні неабыякавыя людзі прынеслі берасцейскаму праваабаронцу Ўладземіру Вялічкіну. Толькі потым яны трапілі Паліне Шарэндзе

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць