Меркаванні2525

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў

«Сутнасць новых падыходаў ЗША пры Трампе — адмова ад старой «мяккай сілы» на карысць жорсткага прагматызму і прамога ціску», — піша аўтар.

Дональд Трамп падчас сустрэчы ў амерыканскімі вайскоўцамі ў Японіі, 28 кастрычніка 2025. Фота AP Photo / Eugene Hoshiko

У тэлеграм-канале Сілы спецаперацый / ВДВ / спецназ з'явіўся кароткі, але ёмісты тэкст з ацэнкай новай палітыкі ЗША, як яе разумеюць сілавікі. Вось што адзначаецца. 

«▪️USAID і NED расфармаваныя (або моцна ўрэзаныя) пасля аўдыту Маска і DOGE — не з-за ізаляцыянізму, а з-за іх неэфектыўнасці, карупцыі і адсутнасці аддачы для Амерыкі. Доўгатэрміновае «гадаванне» апазіцыі, НДА і «каляровых рэвалюцый» адышло ў мінулае.

▪️ На змену прыйшла транзакцыйная палітыка:

— прамы шантаж і подкуп кіроўных эліт праз санкцыі, тарыфы, асабістыя ўгоды і эканамічныя рычагі;

— «Trump Corollary» да Дактрыны Манро — жорсткае дамінаванне ў Заходнім паўшар’і, недапушчэнне Кітая/Расіі/Ірана, кантроль міграцыі, наркатрафіку і рэсурсаў;

— элітныя спецпадраздзяленні як «дубінка шэрыфа» — хуткія хірургічныя ўдары, захопы, FAFO-аперацыі замест «вечных войнаў» (прыклады: Венесуэла, картэлі, Іран).

▪️ Усё пад лозунгам «America First»: менш ідэалогіі і глабальнага лідарства, больш выгады для ЗША, мінімізацыя выдаткаў і рызык. Гэта не адыход ад міру, а новы, больш грубы імперыялізм — без маскавання пад «дэмакратыю», — падсумоўвае канал сілаў спецаперацый.

«Сёння сітуацыя больш складаная. Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня.

«Лукашэнка пачаў усведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку, якім мы яго ведалі да 2022 года. Аднак пакуль няма прыкмет таго, што ён здольны саскочыць з расійскага танкера, на які з уласнай волі сеў, і які прэ ў тое ці іншае пекла», — так адкаментаваў яго выказванні Мікола Бугай.

Каментары25

  • ад Навальнага, Пушкіна і Салжаніцына да Дугіна і Бродскага
    11.01.2026
    "Гэта не адыход ад міру, а новы, больш грубы імперыялізм" Так, Дэканізацыя маскоўскай🇷🇺 імперыі — адзіны шлях спыніць маскоўскія заваёўніцкія войны. І я маю на ўвазе не пуцінскі імперыялізм, а маскоўскі імперыялізм увогуле — ад Навальнага, Пушкіна і Салжаніцына да Дугіна і Бродскага.
  • Паходжанне Масковіі ляжыць у крывавай дэградацыі мангольскага рабства
    11.01.2026
    Пытанне да спадароў з Сілы спецаперацый / ВДВ / спецназ, вы згодны гэтымі словамі К. Маркс (ў нас столькі помнікаў Марксістам, што вы павінны пагадзіцца) . Так ці не ?

    "Паходжанне Масковіі ляжыць у крывавай дэградацыі мангольскага рабства…
    “паў-Азіяцкая” пагроза для “Еўропы” і “цывілізацыі”…
    маскавіты. Яны не славяне; яны наогул не належаць да індагерманскай расы, яны des intrus [уцярыцы], якіх трэба прагнаць назад за Дняпро."

    Карл Маркс (1856–57 / 1873)
  • Ботам
    11.01.2026
    Лукабот з простынямі метадычкі "капіраваць-уставіць", які адбельвае Лукашэнку, пачынай працаваць. "Танная нафта, план Рэйгана, 1917, нейтралітэт, адарваць Лукашэнку, Лукашэнка гарант незалежнасці". Давай посці лукабот, выконвай план. Твой Лукашэнка сядзе ў турму разам з Пуціным.

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць