Ежа33

Шэф-кухар з Сан-Францыска шляхам навуковага эксперыменту знайшоў ідэальны спосаб зварыць яйка

Амерыканскі шэф-кухар і навуковец Джэй Кенджу Лопес-Альт у сваёй новай кнізе «Лабараторыя ежы: Паляпшаем гатаванне з дапамогай навукі» (The Food Lab: Better Home Cooking Through Science) распавёў пра самы лепшы, на яго думку, спосаб зварыць звычайнае курынае яйка. Пра гэта паведамляе TJournal са спасылкай на Quartz.

Існуе меркаванне, што прыгатаванне варанага курынага яйка — адна з самых простых працэдур у кулінарыі, аднак прафесійныя кухары так не лічаць. Часцей за ўсё вынікам варкі становіцца занадта эластычны бялок і сухі жаўток.

Уся справа ў тым, што яйка — гэта дзве розныя субстанцыі: жаўток і бялок патрабуюць рознага падыходу пры тэмпературнай апрацоўцы. Ідэальная тэмпература для бялку — 82°па Цэльсіі. Пры ёй белы пратэін у яйку ўжо становіцца шчыльным, але не губляе далікатнасці і не набывае «гумовую» кансістэнцыю.

Аднак ідэальная тэмпература для жаўтка на пяць градусаў ніжэйшая — 77°па Цэльсіі. Калі перавысіць гэты парог, ён становіцца сухім і рассыпістым. А з-за хімічнай рэакцыі паміж серай у бялку і жалезам у жаўтку, апошні набывае непрывабнае зялёна-шэрае адценне.

Таму калі кінуць яйка ў кіпячую ваду, то ёсць рызыка сапсаваць бялок яшчэ да таго, як жаўток зацвярдзее, а калі ў халодную — бялок прыліпне да шкарлупіны, ператварыўшы працэс чысткі ў маленькае пекла.

Ідэя Лопес-Альта ў тым, каб кінуць яйка ў кіпячую ваду, а затым апусціць у яе некалькі кубікаў лёду, каб панізіць тэмпературу. Каб знайсці ідэальны рэцэпт, шэф-кухар кожныя 30 секунд даставаў з вады па адным яйку і правяраў іх стан.

Паводле парады Лопес-Альта, для таго, каб атрымаць бялок і жаўток ідэальнай кансістэнцыі, трэба апусціць яйкі ў кіпячую ваду на 30 секунд, а затым кінуць да іх некалькі кубікаў лёду (каб вызначыць патрэбную колькасць для свайго посуду, прыйдзецца правесці эксперымент некалькі разоў) і зноў давесці ваду да кіпення. Час варкі залежыць ад патрабаванай кансістэнцыі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы3

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы3

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць