Свет33

У Брусэлі — узрывалі петарды; устаноўлена імя 4-га смяротніка, прадухілены тэракт у Брытаніі — хроніка панядзелка

Паліцэйскі патруль на мяжы з Францыяй, Reuters.com

У брусэльскім Маленбеку ў ходзе паліцэйскага рэйду пачалася перастрэлка, на месцы чутныя выбухі і стрэлы, паведамляе RTL.

Бельгійскі журналіст Ніка Кардон паведамляе ў сваім твітары, што паліцыя праз мегафон вядзе перамовы з чалавекам па імені Махамед.

Бургамістр Маленбека Франсуаза Скепманс заявіла, што ў рамках паліцэйскага рэйду для таго, каб эвакуяваць квартал, былі выкарыстаныя петарды, перадае бельгійская радыёстанцыя RTL. Іх гукі былі падобныя на стральбу і стрэлы. Пры гэтым быў затрыманы падазраваны ў датычнасці да тэрактаў у Парыжы Салах Абдэсалам, паведамляе RTL. Для затрымання паліцыя ўжыла слёзацечны газ.

Французскае следства ўстанавіла імя чацвёртага тэрарыста-смяротніка, датычнага да тэрактаў у Парыжы.

Самі Амур 1987 года нараджэння пражываў з сям'ёй у прыгарадзе французскай сталіцы Бабіньі. Паводле інфармацыі яго родных, два гады таму ён адправіўся ў Сірыю.

Падчас ператрусаў у Ліёне французскія паліцэйскія выявілі пераносную ракетную пускавую ўстаноўку і іншую зброю.

Затрыманыя яшчэ пяць падазраваных у арганізацыі тэрактаў. Каля 150 паліцэйскіх спецаперацый у рамках надзвычайнага становішча, уведзенага ў Францыі, прайшлі таксама у Бабіньі, Тулузе, Грэноблі і іншых гарадах.

У мінулым месяцы ў Вялікабрытаніі была прадухілена тэрарыстычная атака, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, блізкія да брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана.

Адзін падазраваны ў датычнасці да тэрарыстычных нападаў у Парыжы прыбыў у Турцыю ў 2013 годзе, дадзеных аб яго ад'ездзе няма, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Па дадзеных агенцтва, турэцкія ўлады двойчы паведамлялі Францыі аб падазраваным тэрарысце — у снежні 2014 і ў чэрвені 2015 года.

Кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер перасцярог ад неабдуманых ваенных дзеянняў у адказ на тэракты ў Парыжы.

У барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» патрабуюцца выразна спланаваныя дзеянні некалькіх краін, заявіў міністр у інтэрв'ю нямецкаму выданню Spiegel Online.

Па словах Штайнмаера, неабходна актывізаваць аб'яднаныя намаганні ў пошуку палітычнага вырашэння сірыйскага крызісу.

***

Дарэчы, а 12-й паводле сярэднееўрапейскага часу па ўсёй тэрыторыі ЕС прайшла хвіліна маўчання. На плошчы Рэспублікі ў Парыжы пасля хвіліны маўчання людзі спявалі «Марсельезу».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне13

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва9

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне13

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць