Улада77

Журналіста Сямёна Печанко засудзілі на 15 сутак

Сьведкамі, па «дзіўным» зьбегу абставін, выступілі міліцыянты, прозьвішчы якіх пачынаюцца на адну літару.

Суд праходзіў у Маскоўскім судзе сталіцы, судзіла Тамара Ўнукевіч.

Сьведкамі, па «дзіўным» зьбегу абставін, выступілі міліцыянты, прозьвішчы якіх пачынаюцца на адну літару. У дадзеным выпадку на літару «З»: Зароўскі і Запечанка. Міліцыянты засьведчылі, што падчас затрыманьня Сямён Печанко крычаў «Ганьба» і «Жыве Беларусь». Адзін зь міліцыянтаў таксама сказаў, што ў журналіста з сабой быў сьцяг.

Рэдакцыя запэўнівае і сьведкі пацьвярджаюць, што ў журналіста быў на грудзях выяўны бэдж, ён ня меў з сабой сьцяга і выконваў прафэсійныя абавязкі. Адпаведная даведка была пададзена ў суд. Расцэньваем мэтаскіраванае затрыманьне двух журналістаў nn.by як прадуманае папярэджаньне «НН» і ўсім журналістам Беларусі.

ЗП

* * *

Сямён Печанко. Нарадзіўся ў 1981 г. у Ляхавіцкім раёне. Скончыў Гарадзенскі аграрны ўнівэрсытэт, факультэта агранаміі.

Журналіст «Нашай Нівы» ад 2005 году. Асьвятляе пытаньні грамадзкага жыцьця, піша на сацыяльную тэматыку.

Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» за 2007 год за свой нарыс «Дзікар і Джулія».

Аўтар кнігі «Ў Беларускім войску», што выйшла ў 2007 годзе.

Быў затрыманы на праспэкце Незалежнасьці ў часе правядзеньня онлайн-рэпартажу. Пры сабе меў дыктафон і журналісцкае пасьведчаньне.

Siamion Piecanko. > Born in 1981 in Lachavicy district. Correspondent of «Nasha Niva» / NN.BY since 2005. He covers society issues.

He was awarded the Belarusian Association of Journalists prize «Free Word» in 2007 for his essay «The Savage and Giulia».

He is the author of the book «In the Belarusian army», published in 2007.

When detained he was making a live report for NN.BY online. He had a journalist badge and dyctafone.

***

Сямёна Печанка будзе судзіць судзьдзя Унукевіч Тамара Васілеўна, намесьніца старшыні суду Маскоўскага раёну.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым2

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць