Грамадства2121

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні

Яна падарыла прэм'ер-міністарцы Італіі незвычайную карціну.

Фота: governo.it

9 сакавіка Святлана Ціханоўская была з візітам у Рыме і правяла сустрэчу з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні.

Ціханоўская сустрэлася таксама з міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні. Яны абмеркавалі палітычную падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і кантакты на палях G7, а таксама гуманітарныя пытанні — падтрымку рэпрэсаваных і праблемы беларусаў у Італіі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што важна захаваць магчымасці для беларусаў атрымліваць візы і мець доступ да гуманітарных праграм, і прапанавала Італіі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі беларусаў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Апроч гэтага былі сустрэчы з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам, спікерам парламента Ларэнца Фантанам. Сярод таго, што абмяркоўвалася, — даць больш магчымасцяў беларускім студэнтам, даследчыкам і маладым спецыялістам удзельнічаць у еўрапейскіх і італьянскіх праграмах, адукацыйных абменах і стыпендыяльных ініцыятывах. 

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве» пра сімвалічныя падарункі, якія перадалі італьянскаму боку.

«Італія — краіна з вельмі моцнай пратакольнай культурай. Таму падчас учорашніх сустрэч мы абмяркоўвалі з італьянскім бокам дыпламатычныя падарункі літаральна да апошніх дэталяў», — адзначыў Кучынскі.

Прэм’ер-міністру Джорджыі Мелоні Ціханоўская падарыла твор Babushka беларускай фотамастачкі Ірыны Арахоўскай. Асновай працы стаў здымак слыннага фатографа Яна Булгака.

Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

«Для нас важна папулярызаваць сучаснае беларускае мастацтва і паказваць беларускіх аўтараў на міжнародным узроўні. Асабліва гэта тычыцца мастачак, бо нават у XXI стагоддзі ў культурным полі ўсё яшчэ існуюць пэўныя стэрэатыпы адносна ролі жанчын у мастацтве.

Але не менш важны і сэнс самога твора. Як кажа сама мастачка, праца «Бабуля» — гэта разважанне пра ролю жанчыны ў гісторыі Усходняй Еўропы. У многіх грамадствах гэтага рэгіёну менавіта жанчыны стагоддзямі бралі на сябе асноўную адказнасць за сям’ю і штодзённае жыццё — у той час як мужчыны часта сыходзілі на войны, на заробкі або ў выгнанне. Гэтая сіла і жыццёвы досвед пакаленняў жанчын адлюстраваныя ў вобразе, які спалучае гістарычны фотаздымак і сучасны гарадскі ландшафт».

Прэзідэнту Італіі Серджыа Матарэлу падарылі італьянскі пераклад рамана Сашы Філіпенкі «Крэмулятар». А спікеру Палаты дэпутатаў Ларэнца Фантану — копію слуцкага пояса.

«Сёння падарунак у міжнародных адносінах — гэта ўжо не проста жэст ветлівасці або элемент пратакола. У добрай дыпламатычнай практыцы гэта інструмент культурнай камунікацыі і спосаб распавесці пра краіну праз сімвалы, гісторыю і сучасную культуру, — тлумачыць Кучынскі. —

Я стараюся адсочваць сусветныя практыкі ў гэтай сферы. Напрыклад, Данія з яе знакамітымі падарункамі з Lego стала адным з найбольш цікавых прыкладаў крэатыўнай культурнай дыпламатыі.

Для нас важна, каб кожны падарунак быў не выпадковым прадметам, а невялікім культурным пасланнем. Праз такія жэсты мы імкнёмся паказаць Беларусь як краіну на скрыжаванні культур — частку еўрапейскай цывілізацыі, якая мае глыбокую гісторыю і жывы сучасны культурны працэс».

Каментары21

  • Пан Белы меў рацыю
    10.03.2026
    Babushka? Сур'ёзна? Нейкая belorussian babushka? Бо хіба не belarusian babulia... І яшчэ столькі кніг, але абралі расейскамоўнага пісьменніка. Хаця, з улікам таго, што Беларусь на італьянскай Bielorussia - усё так.
  • Ярмошына, Качанава, Шчоткіна
    10.03.2026
    /менавіта жанчыны стагоддзямі бралі на сябе асноўную адказнасць за сям’ю і штодзённае жыццё/ І пра падлік галасоў у сучаснасці можна было дадаць.
  • Фотак
    10.03.2026
    Мала

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць