Свет11

У Буркіна-Фасо адбываюцца першыя цалкам свабодныя выбары

Сёння ў Буркіна-Фасо (колісь называлася Верхняй Вольтай) адбываюцца выбары. Гэта першае ў гісторыі краіны цалкам свабоднае выяўленне волі.

Выбары праводзяцца пад міжнародным кантролем пасля адхілення ад улады доўгачасовага лідара краіны Блеза Кампаарэ, які кіраваў 27 гадоў, пасля таго як забіў свайго папярэдніка, Тамаса Санкару.

У пераходны перыяд краінай кіраваў пераходны ўрад, сфарміраваны грамадзянскай супольнасцю, царквой і вайскоўцамі.

Выбары павінны былі адбыцца 11 кастрычніка, але іх прыйшлося перанесці ў сувязі са спробай путчу, зладжанай Службай аховы былога прэзідэнта. Пераварот сарваўся, бо армія не падтрымала ахоўнікаў. Прэзідэнцкую гвардыю распусцілі.

Буркіна-Фасо — адна з самых бедных краін свету. Аднак побач з ёй ёсць і гісторыі поспеху. Гана стала адной з развітых краін Афрыкі, у краіне трымаецца дэмакратыя. На дэмакратычны шлях развіцця ўстаў у Кот-д'Івуар, які перажыў пяць гадоў бурнага эканамічнага росту.

На пасаду прэзідэнта Буркіна-Фасо прэтэндуюць былы прэм'ер часоў Кампаарэ і былы топ-менеджар рэгіянальнай філіі французскай атамнай кампаніі «Арэва».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць