Здарэнні1515

9-гадовая дзяўчынка ў Кобрыне падчас сваркі забіла бабулю

Трагедыя здарылася на праваслаўнае Раство.

У Кобрыне дзевяцігадовая дзяўчынка падчас сваркі ўдарыла нажом сваю бабулю, праз тры дні жанчына памерла.

Пра гэта паведаміў сёння падчас прэс-канферэнцыі начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдар Балейка.

Трагедыя адбылася 7 студзеня каля 21:00. Сям'я святкавала Каляды. Дарослыя пілі.

Канфлікт адбыўся на кухні, дзе знаходзілася бабуля. У нейкі момант туды забегла дзяўчынка 2006 нараджэння.

Паводле папярэдняй версіі, пажылая жанчына ўдарыла дзяўчынку і цягала яе за валасы. Абараняючыся, унучка схапіла нож са стала і двойчы ўдарыла ім 58-гадовую жанчыну ў жывот.

Дачка пацярпелай — маці дзяўчынкі — перавязала параненую, але да медыкаў звяртацца не стала. Праз тры дні, 11 студзеня ў 16.20, пенсіянерка памерла ў кватэры.

Абставіны трагедыі ўдакладняюцца. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.

Вядома, што сям'я лічылася нешчаслівай, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На выхаванні там знаходзіцца чацвёра дзяцей.

Бацька ў гэты час быў на заробках у Расіі.

Загінулая пенсіянерка 1959 нараджэння была неаднаразова судзімая за крадзяжы. Маці дзяўчынкі раней злоўжывала спіртнымі напоямі.

«Напэўна, органы апекі і папячыцельства нешта не ўлічылі ў сваёй працы, не дайшлі да таго, каб усё ж такі прыняць меры па забранні гэтых дзяцей. У выніку такая вось трагедыя, па якой нам яшчэ прыйдзецца разбірацца.

І гэты выпадак, на жаль, не адзінкавы. У Столінскім раёне ў мінулым годзе бабуля забіла ўнука-інваліда. У Пружанскім раёне на пажары нядаўна загінулі двое дзяцей — там таксама сям'я не зусім шчаслівая. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з адпаведнымі службамі і ведамствамі, але праблемныя пытанні ёсць», — канстатаваў начальнік УУС.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

Дашкевіч пра Пазняка: «Гэта разбуральная праца, яна дэмаралізуе, раз'ядноўвае». А Ціханоўскай ён захапляецца66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць