Свет88

«Газпром» выставіў «Нафтагазу» рахунак на 2,5 млрд даляраў

Расійскі «Газпром» прад'явіў «Нафтагазу Украіны» рахунак на 2,5 млрд даляраў за газ, не выбраны украінскім холдынгам у III квартале 2015 года.

Як гаворыцца ў паведамленні «Газпрома», у III квартале 2015 у дамове з украінскай кампаніяй заставалася ў сіле ўмова «бяры або плаці».

«Украіна ў 2015 годзе фактычна адмовілася ад закупак расійскага газу ў трэцім квартале, такім чынам, ніякіх дамоўленасцяў аб непрымяненні правіла «бяры або плаці» ў гэтым перыядзе не было», - гаворыцца ў паведамленні «Газпрома», падпісаным кіраўніком кампаніі Аляксеем Мілерам.

Правіла «бяры або плаці» у кантэксце дамовы паміж «Газпромам» і «Нафтагазам» азначае, што ўкраінская кампанія павінна абавязкова аплачваць абумоўлены ў кантракце аб'ём газу (па-за залежнасці ад таго, ці патрэбны ён ёй), або заплаціць штраф.

Пры гэтым у I, II і IV квартале года правіла не дзейнічала: ва II квартале «Газпром» пагадзіўся спісаць усе штрафы за нявыбраны Украінай газ, а ў IV квартале дзеянне правіла было прыпынена расійскім бокам пасля міжнародных перамоў з удзелам РФ, Украіны і Еўрапейскай камісіі.

Паводле ацэнкі Газпрома, улічваючы розніцу паміж аплачанымі пастаўкамі ў III квартале і колькасцю фактычна пастаўленага ва Украіну газу, штраф, які накладаецца на «Нафтагаз», роўны 2,549 млрд даляраў, гаворыцца ў паведамленні.

«Газпром» чакае аплаты рахунку на працягу 10 дзён», — рэзюмаваў Мілер.

«Нафтагаз» пакуль не рабіў каментароў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць