Грамадства33

Адзіны геаграфічны атлас Беларусі з'явіцца сёлета

Адзіны геаграфічны атлас Беларусі з'явіцца ў 2016 годзе, паведаміў сёння старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў на калегіі камітэта.

Ілюстрацыйная выява

«У 2016 годзе мы завершым работу над стварэннем адзінага геаграфічнага атласа, які будзе карысны і цікавы як выкладчыкам і студэнтам, так любому чалавеку, які цікавіцца картаграфіяй. Рыхтуецца да выдання апошні, чацвёрты том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», - адзначыў Андрэй Гаеў.

У сферы геадэзічнай дзейнасці старшыня Дзяржкаммаёмасці лічыць неабходным у першую чаргу вырашаць пытанні, што датычацца дзяржаўных тапаграфічных карт. «Іх абнаўленне трэба паскорыць. Ужо створаны праграмны комплекс, які даў магчымасць аўтаматызаваць працэс па іх стварэнні на 50 працэнтаў», — дадаў Андрэй Гаеў.

Для абнаўлення тапаграфічных карт і стварэння дзяржаўных навігацыйных карт выкарыстоўваюцца касмічныя здымкі зямной паверхні, атрыманыя з аб'яднанай арбітальнай групоўкі, якая складаецца з Беларускага касмічнага апарата і расійскага спадарожніка «Канопус-В». Здымкі прадастаўляюцца па оптыка-валаконнай сувязі нацыянальным аператарам беларускай касмічнай сістэмы.

Да гэтага часу вырабленыя дзяржаўныя навігацыйныя карты маштабу 1:10 000 Мінска, абласных цэнтраў, а таксама Бабруйска, Барысава, Жодзіна і Мазыра. Гатовы карты маштабу 1:100 000 транспартных калідораў міжнароднага і рэспубліканскага значэння

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць