Здарэнні1313

П’янага сьвятара двойчы злавіла ДАІ

Гэта гісторыя здарылася непадалёк Магілёву, куды зь вёскі Ўсход бацюшка, відавочна, скіроўваўся крыху пазабавіцца (у салёне зь ім была маладая асоба, гэтаксама нападпітку). Утрыманьне алькаголю ў крыві сьвятара аказалася ўтрая большым за норму.

На Магілёўшчыне за рулём уласнага БМВ‑520 затрыманы праваслаўны сьвятар, які быў вельмі п’яны. Пасьля таго, як міліцыянты пашкадавалі і адпусьцілі сьвятара, ён зноў выехаў на дарогу п’яны.

У выніку айца аштрафавалі і на тры гады пазбавілі права кіраваць аўтамабілем. Калегі сьвятара зьвярнулі ўвагу на тое, што такія вольнасьці ён сабе дазволіў падчас Вялікага посту.

Гэта гісторыя здарылася непадалёк Магілёву, куды зь вёскі Ўсход бацюшка, відавочна, скіроўваўся крыху пазабавіцца (у салёне зь ім была маладая асоба, гэтаксама нападпітку). Спробы супрацоўнікаў ДАІ праверыць дакумэнты ў кіроўцы БМВ плёну ня мелі: бацюшка хоць і хістаўся, але настойваў, што не ад гарэлкі. Міліцыянты выявілі нязвыклую гуманнасьць і адпусьцілі служку Бога. Якім жа было зьдзіўленьне, калі праз некалькі гадзінаў зноў сустрэлі айца Ўладзімера. Пасьля таго на міліцэйскай машыне даставілі ў абласны наркадыспансэр. Утрыманьне алькаголю ў крыві аказалася ўтрая большым за норму.

Царкоўнае кіраўніцтва пакуль устрымліваецца ад ацэнак паводзінаў свайго брата. Адно крыўдуюць, што такі ўчынак здарыўся якраз у дні Вялікага посту, якога, як аказалася, трымаюцца далёка ня ўсе пасярэднікі паміж Богам і вернікамі.

Інспэктар ДАІ Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Юрый Красноў кажа, што павагу перад санам сьвятара адчуў пасьля таго, як перастаў быць «маладым і злым інспэктарам». Прызнаецца, што адпускае сьвятара‑кіроўцу, нават не правяраючы дакумэнты. Але кажа, пільнасьць усё ж ніколі не перашкодзіць:

«Гледзячы зь якога боку пытаньне абмяркоўваць. Калі з пазыцыі рэлігіі, то ўсё, што Богу патрэбна, то добра. Але тое, што зрабіў гэты сьвятар, то Богу гэта не патрэбна, то бок, ён саграшыў. І мы да яго адносінаў у гэтым сэнсе ня маем. Але натуральна, што як асобы пры пасадзе, можам сказаць: сядаць за руль у нецьвярозым стане нельга, няважна, хто ты — сьвятар ці не? А калі ты саграшыў, то ўжо не зьяўляесься сьвятаром. А толькі просты кіроўца, які парушыў правілы дарожнага руху. Ён рызыкаваў — і жыцьцём людзей, і сваім жыцьцём. Ён парушыў закон і боскі, і закон дарожнага руху».

Пераказваю Юрыю Краснову гутарку з адным са сьвятароў, якога найбольш абурыла, што «залёт» адбыўся ў часе вялікага посту:

Красноў: «Ну, тады гарэць яму ў пекле ў іржавым «Запарожцы»…

Карэспандэнт: «Хоць сам езьдзіць на БМВ»

«Ёсьць такія сучасныя сьвятары, якія атрымалі гэты сан дзеля таго, каб мець якіясьці прывілеі. Але потым, як кажуць, на вышэйшым судзе ўсім «залічыцца».

«Подзьвіг» айца Ўладзімера пацягнуў на 845 тысяч рублёў штрафу. Апроч таго, тры гады ён ня здолее кіраваць сваім аўтамабілем.

Зрэшты, менскі сьвятар Аляксандар Шрамко, які летась трапіў у няміласьць да царкоўнага кіраўніцтва за палітычную актыўнасьць, ня выключае: каб не дыскрэдытаваць царкву, справу паспрабуюць спусьціць на тармазах:

«Цяпер трэба будзе паглядзець — як сябе будзе паводзіць царкоўнае начальства? Ці падключыць усе свае кантакты, каб гэта ўсё пакрыць, ці, калі ўжо гэта выйшла на адпаведны ўзровень і ўсе аб гэтым кажуць, то можа пойдуць на «папятную». Але на царкву гэта, канечне, падае нэгатывам здорава. Быў такі выпадак. У Менску адзін дыякан, якога потым адлучылі і нават пазбавілі сану, любіў перабраць лішку. Ехаў у Менску пасьля 12‑й, яго хацеў спыніць даішнік. Паколькі было бачна адразу, што ён нецьвярозы, то дыякан рвануў і пачаў уцякаць. Гонкі былі па ўсім Менску.

Калі яго ўрэшце злавілі, што атрымалася? У мяне ёсьць іншы знаёмы дыякан. Неяк прыходзіць і кажа: вось узялі ў якасьці сьведкі здарэньня, спазьніўся на службу. Я кажу, дык ты б сказаў, што сьпяшаесься, што ты дыякан у царкве. «Вы што айцец Аляксандар? Калі я скажу, што дыякан пасьля выпадку з тым дыяканам, якога лавілі, да канца дня ня выйду». Я, кажа, аднойчы сказаў, дык яны адразу ўхапіліся: ах, дыякан? Зараз мы цябе праверым. І паслалі на аналізы. Бо ў даішнікаў адклалася ў галаве: дыякан — гэта нешта ня вельмі добрае. Ну, як гэта ўсё можа служыць аўтарытэту царквы?»

Ігар Карней, Радыё Свабода

Каментары13

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць