Эканоміка55

У Беларусі плануецца пачаць вытворчасць сыроў з белай цвіллю

У Беларусі плануецца пачаць вытворчасць сыроў з белай цвіллю, паведаміў 19 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Аляксей Меляшчэня.

Ён нагадаў, што ў краіне ўжо наладжаны выпуск сыроў з блакітнай і зялёнай цвіллю на базе Нарачанскага філіяла Маладзечанскага малаказавода. Пры гэтым, паводле слоў спецыяліста, попыт на такую прадукцыю ўнутры краіны не вельмі высокі, яна ў асноўным экспартуецца ў Расію.

«У Беларусі попытам карыстаюцца класічныя сыры («Расійскі»,»Галандскі») з тэрмінамі выспявання 30—60 дзён. У Еўропе ж большай папулярнасцю карыстаюцца мяккія сыры, якія блізкія да нашага тварагу», — адзначыў спецыяліст.

Па структуры перапрацоўкі малака Беларусь набліжаецца да Еўропы: каля 40% ідзе на вытворчасць сыроў, 30% — натуральнамалочнай прадукцыі, 30% — сухіх малочных прадуктаў.

Меляшчэня таксама распавёў, што інстытут займаецца распрацоўкай новых відаў масла 92—94%, але папулярнасцю ў спажыўцоў карыстаецца масла 72,5% і 82%. «Мы распрацоўваем і прапаноўваем прадпрыемствам шмат відаў малочнай прадукцыі. Я лічу, што нашым прадпрыемствам трэба мець шырокую лінейку прадукцыі, каб займаць з ёй новыя нішы, у тым ліку ў Расіі і на іншых рынках», — адзначыў Меляшчэня.

Ён падкрэсліў, што стандарты на вытворчасць малочнай прадукцыі ў Беларусі гарманізуюцца з еўрапейскімі. «Пакуль мы трохі ад еўрапейскіх стандартаў на сыравіннае малако адстаем, адпавядаем толькі па малаку экстра. Разам з тым мы больш не ўжываем для перапрацоўкі малако негатунковае і II гатунку, — паведаміў дырэктар інстытута. — За 15 гадоў нашы прадпрыемствы прайшлі мадэрнізацыю і шэраг з іх не саступаюць заводам у Літве ці Эстоніі, а некаторыя і пераўзыходзяць».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць