Грамадства1212

Інстытут мовазнаўства НАНБ гатовы дапамагаць у стварэнні беларускамоўнай рэкламы без памылак

Вытворцы тавараў і паслуг нярэдка дапускаюць сур'ёзныя памылкі ў беларускамоўнай рэкламе, заявіла на прэс-канферэнцыі 19 лютага ў Мінску галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла Лебедзь.

У прыватнасці яна звярнула ўвагу на тое, што на прылаўках магазінаў можна ўбачыць такія прадукты, як хлеб «Шчодрый» і кетчуп «Лагодный», назвы якіх напісаныя з памылкамі ў канчатках.

«Калі вам па душы руская мова, тады лепш пішыце без памылак па-руску. Але не трэба ствараць гэтыя нейкія жахлівыя моўныя наватворы», — сказала Лебедзь

Выканаўца абавязкаў дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў адзначыў, што інстытут гатовы ўзяць на сябе функцыі цэнтра, які б праводзіў адпаведную лінгвістычную экспертызу беларускамоўнай рэкламы.

«Уся рэклама, якая ёсць у краіне, праходзіла б праз наш інстытут, і такіх недарэчнасцяў не было б. Усё было б толькі на карысць развіццю і папулярызацыі беларускай мовы», — сказаў ён.

Пры гэтым Капылоў падкрэсліў, што «любое імкненне ствараць беларускамоўную рэкламу трэба вітаць» і ставіцца да гэтага працэсу «з цярпеннем і разуменнем».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць