Культура33

«Спеўны сход» просіць падтрымкі

Арганізатары «Спеўных сходаў» просяць ахвяраваць, каб гэтая ініцыятыва жыла.

Украінцы, грузіны, літоўцы, калі збіраюцца разам, спяваюць свае народныя песні. Беларусы ж часта народных песень не ведаюць.

І адкуль? Па радыё і ТВ яны амаль не гучаць. Каб выправіць сітуацыю і адрадзіць народную песню «знізу», журналіст

Аляксей Чубат і музыка Сяргей Доўгушаў прыдумалі ініцыятыву «Спеўны сход».

Ідэя простая: каб беларусы збіраліся разам і вучылі народныя песні.

«Песні пераходзяць з этнаграфічных сховаў і ажываюць тут і цяпер, у асяроддзі сучаснікаў, у горадзе XXI ст. Песні пяюцца людзьмі, якія раней ніколі не спявалі, — пішуць арганізатары. — «Спеўны сход» задуманы для таго, каб традыцыйная песня Беларусі жыла ў людзях, каб беларусы захацелі спяваць на святах, у важныя моманты жыцця. Таксама праект ініцыюе ідэю, што песня з’яўляецца добрым сродкам прэзентацыі краіны ў замежжы.

Яшчэ адна ідэя «Спеўнага схода» – еднасць беларусаў.

Арганізатары праекта мяркуюць, што супольныя спевы – адзін з наймацнейшых фактараў аб’яднання нацыі.

Гэта адчуванне робіць чалавека прыналежным да ўсёй грамады, павышае самаацэнку. Менавіта такое адчуванне, калі за табой – твой народ, дапамагае перамагаць у розных сітуацыях: спартыўных спаборніцтвах, музычных конкурсах».

За 2015 год у Мінску і Віцебску прайшлі сем «Спеўных сходаў», якія збіралі па 50—150 удзельнікаў. На далейшую дзейнасць арганізатары просяць ахвяраваць.

На што пойдуць грошы? «Перш-наперш, будзем аплочваць арэнду залаў, — кажа Аляксей Чубат. — Нягледзячы на крызіс, добрых пляцовак у Мінску не так шмат, і дэмпінгаваць яны пакуль не збіраюцца. Гадзіна ў розных пляцовак каштуе ад $50 да $100.

Другі артыкул па затратах - гэта ганарары ўсім, хто робіць мерапрыемства. Мы лічым, што любая праца павінна аплачвацца, а гэта праца і музыкі, і вядучага, і адміністратара, і менеджара, і выступоўцы міні-лекцыі. Трэцяя катэгорыя расходаў - гэта ўсё, што звязана з сучаснымі тэхналогіямі і мультымедыя. Відэаздымка, фотаздымка, SMM, паслугі дызайнера. Без відэа-, аўдыё- і інтэрнет забеспячэння ў сённяшнім свеце аніяк. Калі скласці, атрымліваецца такая сума. 

Калі, напрыклад, мы зможам сэканоміць на расходах, зробім больш «Спеўных сходаў», — кажа Аляксей Чубат.

Болей інфармацыі пра «Спеўныя сходы» можна атрымаць на старонках у сацсетках Вконтакце і Facebook. Таксама ініцыятыва мае акаўнт на Ютубе і сайт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША20

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы5

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу8

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць