Улада55

У Менску яшчэ раз адкрыюць помнік Жукаву

Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтры Менску будзе ўрачыста адкрыты помнік маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву... урачыстае адкрыцьцё якога прайшло летась.

Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтры Менску будзе ўрачыста адкрыты помнік маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву.

Бронзавы бюст усталяваны ў сквэры, які сёньня носіць імя вялікага палкаводца, і разьмяшчаецца ў раёне вуліцы Чыгуначнай. Ваенная кар’ера маршала Перамогі была непасрэдна зьвязана зь Беларуссю.

Як паведамілі ў Міжнародным грамадскім фондзе імя Жукава, на цырымонію адкрыцьця помніка плянуюць прыехаць тры дочкі палкаводца і кіраўніцтва горада Жукава Калужскай вобласьці Расеі. Помнік зроблены на сродкі, сабраныя ветэранамі мінулай вайны, , перадае Першы канал беларускага тэлебачаньня.

Цікава, што гэты самы помнік у гэтым самым месцы ўжо быў урачыста адкрыты летась, і таксама акурат напярэдадні Дня Перамогі.

«7 траўня ў Менску, у сквэры на скрыжаваньні праспэкту імя Жукава і вуліцы Чыгуначнай, урачыста адкрыты бюст маршалу Георгію Жукаву, чатырохразоваму Герою Савецкага Саюза», — паведамляў год таму БелаПАН.

У леташняй цырымоніі бралі ўдзел намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў, міністр абароны Леанід Мальцаў, пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

Што праўда, бюст быў пастаўлены на непрывабны шэры пастамэнт у неахайнай зялёнай зоне між мастом другога транспартнага кальца, прамзонай і прыватным сэктарам

. За год тэрыторыю вакол помніка крыху дагледзелі, а менскія ўлады нядаўна прысвоілі сквэру імя палкаводца.

Фота photo.bymedia.net

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА3

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА3

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць