Грамадства1818

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант ў каментарыі расійскаму агенцтву ТАСС паведаміла пра новыя нюансы сённяшняга вызвалення беларускіх палітвязняў.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Па словах Эйсмант, памілаваныя Лукашэнкам палітвязні былі адпраўленыя ва Украіну ў абмен на параненых расіян і ўзятых украінцамі ў палон беларусаў, якія ваявалі за Расію.

«Амерыканскі бок забраў з сабой сёння дзевяць замежных грамадзян. І больш за 100 чалавек былі адпраўленыя ва Украіну — у абмен на беларусаў, якія трапілі там у палон — за іх прэзідэнта вельмі прасілі іх сваякі — і на параненых расіян», — сказала Эйсмант.

Неўзабаве пасля з'яўлення гэтага каментара ўкраінскі праект «Хачу жыць» рашуча абвергнуў словы Эйсмант.

«Гэта не адпавядае рэальнасці», — заявілі «Еўрарадыё» у праекце, які займаецца абменам палонных.

Каментары18

  • Огого
    13.12.2025
    Хорошая стратегия, садить побольше беларусов чтоб менять на россиян в плену
  • Улад
    13.12.2025
    Артыкул Крымінальнага Кодэксу РБ "За найміцтва" гэтым грамадзянам РБ зараз прад'явяць?
  • Ганьба канешне
    13.12.2025
    Дык аказваецца пуцiнскiя падсцiлкi абмянялi беларусау на расейскiх забойцай i крымiнальнiкау для пуцiна? А беларусау выкiнулi з Беларусi. Ну як гэта яшчэ каментаваць як несусветная ганьба. Такое толькi на гэтай тэрыторыi магчыма, больш нiдзе у свеце.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць