Грамадства4343

Лукашэнка: Мужык у 60 гадоў — гэта конь, якім яшчэ можна араць

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на нарадзе ва ўрадзе наконт магчымасці павышэння пенсійнага ўзросту.

БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярэдняя працягласць жыцця ў краіне павялічылася ў параўнанні з 90-мі гадамі мінулага стагоддзя. «Таму 55—60 гадоў — гэта нармальны ўзрост. І скажы жанчыне, што яна старая ў 55 гадоў або пенсіянерка! Слухайце, пакрыўдзіцца! А калі мы прапануем: калі ты не старая, не пенсіянерка, давай папрацуй — іншае нейкае меркаванне. Тое ж самае і пра мужыкоў можна сказаць. Яны дэманстратыўна не крыўдзяцца, але ў душы. У 60 гадоў мужык — гэта конь, якім можна яшчэ араць і плугам не ў адзін корпус, а ў тры корпусы зачапіць і пацягне», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не хачу ўжо тут казаць аб нашых славутых прадстаўніках сілавых структур, якія сёння, у прынцыпе, у 45 гадоў могуць сысці на пенсію. 90% з лішнім могуць сысці ў 45 гадоў на пенсію. І што ж гэта за пенсіянер у 45 гадоў?! Думаю, будзе справядліва, калі пытанне павышэння пенсійнага ўзросту закране ўсіх», — сказаў кіраўнік краіны.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць