ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка
У сітуацыі, калі аўтамабіль выязджае з двара і сутыкаецца з самакатам на тратуары, правілы ацэнкі віны істотна змяніліся.

У Беларусі стартаваў сезон арэнды самакатаў. Што для іх зменіцца, «СБ» пагаварыла з начальнікам ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Яўгенам Казарыным.
У яго спыталі пра сітуацыю, калі па тратуары рухаецца самакат, а са двара выязджае аўтамабіль, і здараецца ДТЗ. Хто вінаваты?
— Цяпер мы даём ацэнку дзеянням не толькі кіроўцы аўтамабіля, але і кіроўцы самаката. Так, аўтамабіліст абавязаны саступіць дарогу, але і самакатчык абавязаны спешыцца. Вінаватым у ДТЗ пры такім сцэнарыі будзе прызнаны менавіта кіроўца сродку персанальнай мабільнасці. Многія самакатчыкі гэта ведаюць, таму не нясуцца, як раней, а каля выездаў са двароў прытарможваюць, разумеючы, што ў выпадку аварыі панясуць адказнасць, — адказаў ён.
-
Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee
-
Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі
-
Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў
Каментары